М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
nika55551
nika55551
21.05.2020 19:17 •  Беларуская мова

9. Адначце займеннік, які не мае на зона ску: а) ам, 6) мне, в) сабон ж.
10. Адзначце выпадкі правільнага ўжыванне прыназоўнікаў і стам а) алыс кa нe, 6)
налыса да мяне, в) адбудзь са мною, г) абудзь і мною
1. Адзначце пачатковую форму для кожнага з наступных займеннікај: 1) вамі а) ва бвы, в)
ы. 2) саму. а) сам, б) сама, ) самы: 3) ні на чаім а) нічым, б) чым, в) нічый
12. Адзначце займеннікі 1-й асобы а) я, б) ты, в) яно, г) мы, д) вы, е) яны
3. Ад ичие сказы, у якіх займеннікі ўжыты правільна. а) я табе ўчора там не бачыў. 6) яка
быць самім сабою, і так легка стаць нiкiм, в) Я нелаю пану сябе, r) Пяжэй за ўсё сябе перамагчы стаць
над сабой буласным судей; д) я найшоў у сваей кватэры нікога
14. Адзначце выпадкі зітнала напісання займеннікаў а) на (абы) якім кані далёка не знаете, б)
(не) калькі ракоў на тыдзень, я} чай (неуд.) сынак, г) бабы) 1 чаrо не смяюца, д) () (у) чым не
вінаваты, е) (ні) кога не пакрыўду, ж) (не) столькі тых грошай, колькі клопату
15. Адзначце выпадкі напісання замест пропускаў літары е. а) и чога новага, б) н_чага не хапала.
в) в кім замяніць, г) и комунчога не сказаў, а някіх перашкод; е) и каму можа пашчасць; е) н хата
ўключыў эле ар.
16 Падкрэсце ў дадзеным сказе ўсе займеннікі як члены сказа. Памяць любога чалавека падобна
на нейкую скарбніцу, у якой можа захавацца толькі тое, што здольна вытрымаць буры часу і ніколі не
страціць сваей цікавасці
Памагите

👇
Ответ:
UskovaV99
UskovaV99
21.05.2020

Граматычнай асаблівасцю дробавых лічэбнікаў служыць тое, што яны ўтвараюцца з колькасных лічэбнікаў (у лічніку) і парадкавых (у назоўніку); параўн.: адна трэцяя, тры пятых і інш. Пры спалучэнні дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі, апошнія ўжываюцца ў родным склоне (параўн.: адна чацвёртая кілаграма і інш.). Да дробавых лічэбнікаў адносяцца словы паўтара (ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду) і паўтары (выкарыстоўваецца ў спалучэнні з назоўнікамі жаночага роду). Колькасныя лічэбнікі адзін, два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў, а лічэбнікі ад пяці і вышэй граматычна кіруюць назоўнікамі.

Скланенне лічэбнікаў адбываецца па розных узорах. Лічэбнікі адзін, адна, адно скланяюцца як прыметнікі, лічэбнікі пяць - дзесяць, адзінаццаць - дваццаць, трыццаць скланяюцца па ўзору скланення назоўнікаў жаночага роду тыпу радасць. Лічэбнікі сорак, сто маюць толькі дзве склонавыя формы (назоўны і вінавальны - сорак, сто, астатнія склоны - сарака, ста). Зборныя лічэбнікі скланяюцца як займеннікі твае, свае. У дробавых і састаўных лічэбнікаў скланяюцца ўсе кампаненты-словы, у складаных лічэбнікаў дзвесце - дзевяцьсот скланяюцца абедзве часткі, якія маюць канчаткі назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.

Объяснение:

4,7(76 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
728470
728470
21.05.2020
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
4,6(14 оценок)
Ответ:
ilonasusak77
ilonasusak77
21.05.2020

Ёсць такая прымаўка: Сябры спазнаюцца ў бядзе ». Сапраўдны сябар ніколі цябе не падвядзе, дапаможа ў цяжкую хвіліну, падтрымае, супакоіць, параіць як паступіць.

Дружба - вялікая сіла. Сябар ніколі не будзе патрабаваць нешта наўзамен, не будзе выхваляцца, што калісьці дапамог. Дружбу нельга купіць, бо сябры не прадаюцца.

У час зімовых канікул я гуляла са сваёй сяброўкай Інгай ў лесе. Падчас прагулкі я паслізнулася і ўпала з падкасанымі нагу. Каля кіламетра Інга дапамагала мне ісці. Мы спазніліся з прагулкі дадому і думалі, што нас будуць лаяць. Але бацькі, даведаўшыся, што здарылася, не толькі не лаялі, але і пахвалілі нас!

4,8(30 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ