М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Gamaun
Gamaun
01.06.2021 01:03 •  Беларуская мова

11.адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік: 1) вясна __ малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы; 2) маё вялікае і даўняе жаданне __ ва ўсім будзённым бачыць урачыстасць; 3) вада ў вёдрах __ чыстая, празрыстая; 4) дзвіна __ як шырокае люстраное палатно, спакойная і велічная. і ні адна зморшчынка не пярэсціла яе чало; 5) можа, гэта – не думкі, а няпэўныя, няясныя летуценні. 12.адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска: 1) калі па дарогах не ходзяць, яны зарастаюць_ перастаюць быць дарогамі_ робяцца зноў полем_ лесам_ лугам_ ; 2) амаль у кожнай хаце знойдзеш што-небудзь з начыння_ вудачкі, спінінгі, блешні, лескі, паплаўкі; 3) і голас твой_ узнімецца_ і паплыве; 4) цяпер і ў вёсцы_ і ў горадзе столькі развялося рыбакоў; 5) лёгкая_ прыемная хваля падхоплівае цябе. 13. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: 1) ах_ ты_ дарожачка дахаты! 2) на беразе дзяўчынкі ўбачылі пер’е на чыстым_ белым снезе; 3) ледзь не кожным учынкам ганна_ здавалася_ паказвала, што ў яе на ўсё свае сталыя меркаванні, свой цвёрды погляд; 4) маланкі адна за адной бязлітасна паласавалі неба, дождж ліў_ як з вядра; 5) мальва не такая прыгожая_ як вяргіні. 14. адзначце сказы, у якіх выдзеленыя выразы выдзяляюцца коскамі: 1) супакоеная, радасная яна думала пра сябе, пра лявона, пра дзяцей; 2) маладая раслінка стаяла пры лесе за вёскай; 3) немцы некалькі дзён пільнавалі яго ў засадзе і не дачакаўшыся спалілі хату; 4) перабраўшыся тры гады таму назад з вёскі, маці па-ранейшаму не можа сядзець склаўшы рукі і даглядае суседскага хлопчыка; 5) хата, дзе жыла алеся, стаяла на пагорку ля самага дняпра. получить полный текст 15. адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е: 1) муж адчыніць акно _ і ў хату ўварвуцца звонкія галасы суседскіх унукаў; 2 цяжка ў гэтую пару птушкам _ корму ўсё менш, добра, хоць маразы аціхлі; 3) яны _ лён _ гэта багацце калгаса; 4) паспрабавалі падставіць лесвіцу _ стрэлы зноў адагналі ворагаў; 5) яго ўгаворвалі не плысці _ застацца тут. 16.адзначце, колькі знакаў прыпынку трэба паставіць у прыведзеным сказе: а калі дзед дайшоў да стычкі з жаўнерамі вочы яго загарэліся агнём змагання ён раптам напружыўся згарнуў кулакі як дзяцюк саскочыў з лавы і наглядна рухамі рук паказаў як ён шаргануў палякаў як паляцелі яны ад яго як ён вырваўся і кінуўся ў лес. 1) 8 косак; 2) 9 косак; 3) 10 косак; 4) 8 косак і двукроп’е; 5) 9 косак і 1 працяжнік. 17.адзначце прыклады, у якіх схема адпавядае сказу з простай мовай: 1) як жа мяне здзівіла вестка, якую праз некалькі дзён іў мне ларчанка вашы апавяданні чорны прачытаў а: “п”. 2) ты, відаць, вельмі любіш пушчу пытаюся я “п”, – а. 3) пачакайце, ёсць адна да вас настаўнік паказаў рукой у поле, дзе бралі свой пачатак ручаі, і дадаў (н, н)е забывайце, калі ласка, пра крыніцы, а то заплывуць, заб’юцца, перасохнуць “п, – а: – п”. 4) на вароніна ісці нельга папярэджваў нас, бывала, дзед (д, д)ождж хутка сыпане “п, – а. – п” 5) хворым дрэвам, як і хворым людзям, трэба гаварыў бацька сыну “п, – а”. тэкст да заданняў 18-20 (1) ад продкаў дасталася нам створаная іх працавітымі рукамі, выведзеная на шлях цывілізацыі наша родная беларусь. (2) мы абавязаны шанаваць усё тое, што звязана з іх жыцём, каб шанавалі і нас будучыя пакаленні. (3) яны наўрад ці даруюць нам, калі мы не вернем людзям не па іх віне страчаную тапанімічнуюспадчыну, у якой яскрава адлюстравана ўсё нялёгкае жыццё беларускага народа. (4) у сусветнай практыцы зусім справядліва лічаць найбольш дарагой назву таго населенага пункта, якая з’яўляецца больш старой паводле часу ўзнікнення. (5) каштоўнасць тапоніма ў тым, што ён стагоддзямі захоўвае сваё першапачатковае аблічча. 18.вызначце стыль тэксту 19.ад выдзеленага ў пятым сказе дзеяслова ўтварыце дзеепрыслоўе 20.адзначце ў тэксце аднасастаўны сказ (частку складанага сказа), падкрэсліце яго граматычную аснову і вызначце від сказа

👇
Открыть все ответы
Ответ:
Наверное ты об этом
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!
4,5(71 оценок)
Ответ:
аннасерб
аннасерб
01.06.2021

Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» ,  магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.

Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб  помнілі і бераглі як зрэнку вока ,  створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна  Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі  радаводнае дрэва полацкай дынастыі  Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі.  Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана  было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны»,  прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем  засмучаным ,  распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы,  — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг ,  не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора,  распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.

У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў ,  па якіх  нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава»,  — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым,  што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне ,  першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў ,  бо ён і філосаф ,  і педагог ,  і гісторык,   і эстэтык,  і батанік,  і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім  нам , што светам валадарыць любоў ,  бо яна самая дасканалая з усіх даброт і  каштоўнасцей,  без якой марна ўсё ў свеце.

Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы,  а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу,  пасеяць насенне народнага гневу ,  узрасціць яго і зжаць пасеў».

Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў.  Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль,  расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала,  Якуб Колас, Максім Танк,  Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу  беларускай культуры.

Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі ,  якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.

4,7(71 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ