Барыс Фішар у апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” – адзін з мужна загінулых байцоў групы, што абараняла адыход нашых войскаў у першыя дні вайны. Фішар – зусім не ваенны чалавек. Ён вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, інтэлігент. Але гэта не перашкаджае яму даказаць сваю годнасць і смеласць у абароне ад ворагаў.
Як прыйшла вайна, Барысу Фішару мінуў ужо трэці дзесятак. Ён захапляўся мастацтвам, яно было для яго цудам і найвышэйшым праяўленнем чалавечага духу. Дома ён захоўваў манаграфіі, малюнкі, рэпрадукцыі з альбомаў па жывапісу і скульптуры. Барыс Фішар маляваў і сам. У асноўным, тое, што бачыў навокал самога сябе. Хоць ён і не стаў вялікім мастаком, але цягам часу ўпэўніўся, што без мастацтва ягонае існаванне не мае сэнсу, захапіўся ім і звязаў з мастацтвам усё сваё жыццё.
Апынуўшыся сярод вайсковых, ён разумеў, што не мае патрэбных навыкаў, адчуваў сябе чужынцам, белай варонай, няўмекаю. Інтэлігенту з мастацкім складам думкі, яму прыходзілася цяжка сярод крыклівых сяржантаў і таварышаў па войску. Але вось прыйшла сапраўдная вайна. Няёмкасць, няўклюжасць у ваеннай справе Фішара пересталі турбаваць яго. Галоўным стала іншае – бараніцца ад ворагаў. Смелым, мужным байцом паказвае сябе кандыдат мастацтвазнаўства.
Адзін за адным гінуць героі апавядання ў няроўным баі. Мужна памірае і Барыс Фішар, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.
Найбольш за ўсіх у апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” мяне ўразіў герой Барыс Фішар.
Барыс Фішар – не ваенны чалавек. Ён вучоны, мастацтвазнаўца. І вайна для яго – гэта ненатуральная, невядомая справа. Сваё жыццё ён бачыць у кнігах, у карцінах, у скульптуры. У першы дзень, калі камандзір Карпенка раздае загады, Фішар мімаходам пачытвае кнігу.
Нягледзячы на гэта, ён аддае сваё жыццё за Радзіму мужна і бясстрашна.
Барысу Фішару мінуў трэці дзесятак, калі пачалася вайна. Побач з васемнадцацігадовым Глечыкам ён здаваўся ўжо сталым чалавекам. Але жыццёвая рэчаіснасць для яго ўся была ў мастацтве. Маленькім хлопчыкам ён спрабаваў маляваць сам, але хутка зразумеў, што ягонае прызначэнне – вывучаць цуда мастацтва. Ён не бачыў іншага сэнсу свайго жыцця. Барыс Фішар не цікавіўся палітыкай, турботамі штодзённага жыцця. І трапіўшы ў войска, адчуваў сябе няёмка, няўмела і няўтульна.
Мастак у душы, ён доўга не мог навучыцца хадзіць у нагу разам з іншымі салдатамі, аддаваць чэсць. Вучэнне вайсковай справе знясільвала хлопца.
Аднак, апынуўшыся на фронце, Фішар не здаўся і ніякім чынам не выказаў сваёй абыякавасці да вайны. Наадварот, у ім прачнуўся баец, за Радзіму і за тое, у што ён верыў. Пакуты мастака засталіся ў даваенным часе, і з першага дня ён бездакорна выконваў загады.
Фішар памірае ў канцы аповесці, забіўшы адзінага ворага ў сваім жыцці.