Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё. Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў: Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае.. . Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе.. . Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі.
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся.
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.