М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Написать текст правильно. помнік максіму багдановічу усталяваны ў скверы перад тэатрам оперы і , недалёка ад месца ў якім нарадзіўся і жыў паэт. ён адкрыты дванаццатага сьнежня тысяча дзевяцьсот восемдзесят першага года ў дзень дзевяностагоддзя дня нараджэння багдановіча. бронзавая статуя паэта вышынёй больш за чатыры з паловай метраў ўсталяваная на вузкім, каля паўметра, пастаменце з чырвонага граніту. паэт адлюстраваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі. у правай руцэ букет васількоў - кветак, апетыя ў яго паэзіі. у ракурсе фігуры, задуменны, скіраваным поглядзе выражаны душэўны парыў, сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі. помнік удала звязаны з навакольным ландшафтам, арганічна ўвайшоў у ансамбль вуліцы янкі купалы, на якую ён арыентаваны.

👇
Ответ:
serjo1216
serjo1216
08.01.2021

Помнік Максіму Багдановічу ўсталяваны ў скверы перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе нарадзіўся і жыў паэт. Ён адкрыты дванаццатага снежня тысяча дзевяцьсот восемдзесят першага году ў дзень дзевяностагоддзя ад дня нараджэння Багдановіча.

Бронзавая статуя паэта вышынёй больш за чатыры з паловай метры ўсталяваная на вузкім, каля паўметра, пастаменце з чырвонага граніту. Паэт адлюстраваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі. У правай руцэ букет васількоў - кветак, апетых у яго паэзіі. У ракурсе фігуры, задуменным, скіраваным поглядзе выражаны душэўны парыў, сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі. Помнік удала звязаны з навакольным ландшафтам, арганічна ўвайшоў у ансамбль вуліцы Янкі Купалы, на якую ён арыентаваны.

4,7(70 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
VasilisaBelkina
VasilisaBelkina
08.01.2021
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца

пiсар Пiсулькiн.

Ён, як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць".

В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна выкрыў царскае чыноўнiцтва Расii (асноўную палiтычную апору расiйскага самадзяржаўя) , для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства.

Напэўна, па гэтай прычынё ў 1890 г. вiленскi губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыi. I толькi ў 1918 г. выдатны твор В. Дунiна-Марцiнкевiча ўбачыў свет.
4,4(8 оценок)
Ответ:
ТаСм
ТаСм
08.01.2021
Ірка — дзяўчынка дванаццаці гадоў. Яна разам са сваімі бацькамі жыве ў Бярэзаўцу. Бацька Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Гэта вельмі падабалася дзяўчынцы, бо яна вельмі любіла прыроду, з задавальненнем назірала за ёй.
Ірка была рослай дзяўчынкай, толькі вельмі худой. У яе былі доўгія і тоўстыя чорныя косы. Апраналася яна часцей за ўсё ў «цёплую чорную матчыну хустку, старую фуфайку; на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках — бахілы, склееныя з гумы, і слізкія-слізкія». Дзяўчынка добра вучылася, была вельмі стараннай. Яна магла б хадзіць у чацвёрты клас, але ў іх школе было толькі тры класы. Каб паступіць у чацвёрты, трэба было ісці ў суседнюю вёску Камена, якая знаходзілася вельмі далёка, і бацькі яе ў гэтым годзе адну не адпусцілі.
Ірка вельмі любіла прыроду, звяроў. Яна не магла зразумець людзей, якія нішчылі прыроду. «Ірка шкадуе лес і не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. Не было б іх — не рэзалі б гэтулькі лесу».
Больш за ўсіх звяроў Ірка любіла сваіх аленяў. Яна карміла іх, даглядала. На дзяўчынку вялікае ўражанне аказаў учынак дарослых. Ірка не магла зразумець, чаму ў дарослых людзей такія чэрствыя сэрцы. Як можна забіць жывую істоту?
Дзяўчынка да апошняй хвіліны спадзявалася, што ўсе яе алені жывыя. Яна шукала іх па ўсім лесе, а асабліва хацела ўбачыць рагатага. З-за гэтага яна захварэла на запаленне лёгкіх, ледзь не замерзла ў снезе. Усю ноч дзяўчынка клікала сваіх аленяў.
Ірка — сапраўдны сябар. Яна падтрымлівала ежай сваіх сяброў-аленяў, перажывала за іх лёс. Чалавек, які мае такое чулае сэрца, ніколі не пакіне ў бядзе сваіх таварышаў.
4,7(92 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ