Каму прыходзілася хоць раз пабачыць гэты ку точак, той не забудзе яго ніколі. Гэта быў акраек лесу, таго самага лесу, дзе цяпер стаяць такія слаў ныя дубы. Яны былі выносныя, стройныя, бы то чаныя, і такія тоўстыя, што тры чалавекі не маглі абняць камель рукамі. Пад узгоркам блішчала круглае возера, яно ру халася і пералівалася, як жывое срэбра. Над саменькаю вадою цягнуўся прыгожы шлях сакаўной зеляніны. Тут былі высокія сітнякі і цэ лыя зараснікі аеру. Дзе-нідзе пападаліся кучара выя круглыя кусты лазы. Сям-там пракідаліся вы сокія алешыны, а па суседству з імі красаваліся дзве прыўдалыя хвоі. Здавалася, што гэта дзве ма ладзіцы, што пайшлі па ваду ды загаварыліся, а загаварыўшыся, так і засталіся. Тут жа была і рачулка, бойкая і жвавая. Прыпы ніўшыся ў возеры, зноў лілася, павівалася ў зялё най даліне. Калі ўставалі грозныя цёмна-сінія хма ры і грымелі далёкія громы, яна кацілася па даліне, абягала возера. Нават сам лес таемна шапацеў чул лівымі лісточкамі-струнамі. Усё гэта злівалася ў прыгожую музыку. Здавалася, увесь прастор на паўняўся тады спевамі і музыкаю. (162)
Віцебск - адзін з абласных цэнтраў Беларусі. Гэта даволі вялікі горад. Тут жыве больш як чатырыста тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад назвы ракі Віцьба, на якой ён быў пабудаваны. Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольш вядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска з'яўляюцца гарадская ратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква і многія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў. Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь", "Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой. Вiцебск таксама з'яўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.