М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Лік, склон.растлумачце правапіс выдзеленых літар.217. спішыце тэкст, дапісваючы канчаткі назоўнікаўпастаўце патрэбныя знакі прыпынку ў сказах заднароднымі членамі.нашы справыу нашай вёсц.. я сябраваў з улетку яначаста прыходзіла да мяне. у рук.. дзяўчынка тры- |мала вялікі кошык. мы беглі на агарод нарываліпоўны кошык потым я і гануля неслі трав..пражэрлiвым (паводле м. янчанкі.)вызначце род, лік, склон назоўнікаў у тэксце. падкрэсліцеасабовыя займеннікі.12​

👇
Ответ:
shvffvvfff
shvffvvfff
22.04.2023

Нашы справы

У нашай вёсцы (ж.р., адз.л., М.скл.) я (займеннiк) сябраваў з Гануляй (ж.р., адз.л., Т.скл). Улетку яна(займеннiк)

часта прыходзіла да мяне (займеннiк). У руках (мн.л., М.скл.) дзяўчынка (ж.р., адз.л., Н.скл.) трымала вялікі кошык (м.р., адз.л., В.скл). Мы(займеннiк) беглі на агарод (м.р., адз.л., В.скл.) нарывалі

поўны кошык (м.р., адз.л., В.скл.) лебяды (ж.р., адз.л., Р.скл). Потым я(займеннiк) і Гануля (ж.р., адз.л., Н.скл.) неслі траву (ж.р., адз.л., В.скл.)

пражэрлiвым парасятам (мн.л., Д.скл).

4,5(2 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
JackMix
JackMix
22.04.2023

Выдатная і цудоўная пара - восень. Яна дорыць апошнія цёплыя дні ў годзе, афарбоўвае ўсе вакол у дзіўныя і казачныя колеру. Мы ідзем у школу, дзе нам трэба будзе атрымаць новыя веды і сустрэць старых сяброў. Я вельмі люблю восень, бо яна заўсёды дорыць новыя ўражанні і прыгоды.

Тры восеньскіх месяцы зусім не падобныя адзін на аднаго. Верасень - цёплы і прыгожы, кастрычнік - халаднаватае і дажджлівы, а лістапад - марозны і халодны. Але ўсе яны нясуць нам нешта новае. Мне падабаецца кожны з іх па-свойму. Менавіта восень дорыць нам бабіна лета і праліўныя навальніцы, першыя маразы і апошнюю цеплыню.

Усё гэта дорыць нам гэтая пара года. Вельмі часта восень называюць багатай і шчодрай.

Объяснение:

4,6(64 оценок)
Ответ:
somofsomof
somofsomof
22.04.2023
Мікіта Гастрыт
Ужо адна мянушка раскрывае нам яго характар — пахмурны, непрыемны, злосны, калючы. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці. У гады калектывізацыі ён "выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. ён толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне. Гастрыт - найбольш супярэчлівы, складаны вобраз. Ніхто з персанажаў столькі разоў не будзе мяняць сваіх паводзін на працягу дзеяння так, як ён. Недаверлівы, хваравіта зайздрослівы да чужой радасці - такі ён у першай сцэне, дзе дапытваецца ў Мульціка, ці пішуць яму дзеці. Хцівы, раз'юшаны, гатовы з нажом у руках бараніць сваё шчасце- у сцэне з выйгрышным латарэйным білетам. Безабаронны перад голасам сумлення, што абудзілася ў ім, што прачыналася ў ім, ён глушыў яго ў сабе да самай апошняй хвіліны, хто ў жыцці шукае зручнага, зацішнага закутка, спрабуе выкруціцца ад суда і адплаты гісторыі, несвядома заганяе сябе ў пастку.

Васіль Мульцік
гэта чалавек, які пражыў нялёгкі лёс. Ён «тры вайны адпляскаў, шабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і нішчымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Але гора не зламіла яго наадварот — узмацніла душу Васіля, надзяліла яго, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца. Гэта нястомны працаўнік і пакутнік, жартаўнік і сонцапаклоннік. У яго — паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. За гэтыя яго дзівацтвы яго і празвалі Мульцікам. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Ён з гумарам ставіцца да ўсяго, нават да сваёй старасці-нямоглаці. Яго можна назваць аптымістам па жыцці, ён — чалавек-сонца.
4,6(99 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ