Лірычны герой вершаў Максіма Танка не толькі шчыры, чулы, высакародны, але і мудры. Праз усведамленне лірычным героем шчасця Максім Танк у вершы «Шчасце» сцвярджае простую і вечную ісціну: шчасце — гэта само жыццё, бо ўсё пералічанае паэтам — выявы жыцця. Верш насычаны аднароднымі дапаўненнямі («з солі, з хлеба, з поту, з дарожнага пылу, з роднага небасхілу, з дружбы, з песні»), пасля якіх — шматкроп’е: кожны можа працягнуць гэты пералік жаданымі для сябе выявамі жыцця, але ёсць і ўсведамленне таго, што «простае шчасце людское» аб’яднае нас усіх. Усведамленне жыцця самога па сабе ва ўсіх яго праяўленнях, як шчасця — сведчанне мудрасці, аптымізму і жыццястойкасці чалавека наогул і лірычнага героя Максіма
Музай для Максіма Багдановіча стала Ганна Какуева, сястра ягонага аднакласніка, таленавітая піяністка. “Зорка Венера… ” не мае свайго адрасанта, аднак такі бліскучы раманс мог напісаць чалавек, сэрца якога “напаткала” палкае і моцнае юначае пачуццё. Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс "Зорка Венера". Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў: Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае.. . Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе.. . Сімвалам кахання ў рамансе выступае Венера. Краса вячэрняга неба, яна настолькі моцна ўплывае на ўнутраны стан чалавека, што можа нават з'яднаць позіркі і пачуцці закаханых людзей, якія знаходзяцца ў расстанні