Спісаць. Уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі, паставіць Знакі прыпынку.
Куды (ні) пайду я і дзе (ні) ..пынюся сп. вае жыццё на маёй
(Б, б)еларусі. Запас б..ды (не) чыніць. Што аб
тым гаварыць што (не) мае быць. Праз некалькі гадзін мы
(не) далічыліся двух чалавек. Умець за пл..чыма
(не) насіць. Скінуў з плеч н..волю Нёман усміхаецца Вілля
і з-пад Буга плыве гоман вес..ліцца ўся зямля.
Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой зорка вокі».
Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгняталь-нікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — вый-сце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма ў галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне ча-лавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча ад-казвае: «...Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзе-це. Аднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай пе-рагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пера-ступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»
Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.