3. Прачытайце тэкст. Вызначце і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Вёска Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядо- ма ў нашай рэспубліцы. Яе ваколіцы гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Тут будучы паэт адчуў веліч і прыгажосць прыроды, навучыўся разумець яе мову.
У маёй мамы сімпатычны твар. У яе бледна-блакітныя вочы, густыя вейкі. Вусны ў мамы яркія, нос з невялікай гарбінкай, шчокі румяныя. Мамін твар прыгожа апраўлены валасамі. Яны ў яе цёмныя, густыя і хвалістыя. Мама ўсё жыццё марыла, каб у яе былі прамыя валасы, а я заўсёды зайздросціў яе хвалістым.
Мама апранаецца строга, ахайна і заўсёды дарэчы. Яна не пойдзе на працу ў джынсах і не стане выносіць смецце ў вячэрняй сукенцы. Дэкаратыўнай касметыкай яна амаль не карыстаецца. Затое манікюр і педыкюр яна робіць вельмі часта. Мама кажа, што пазногці - гэта твар чалавека, як бы дзіўна гэта ні гучала. Бруд пад пазногцямі яна не выносіць.
Характар мамін адпавядае яе знешнасці. Яна мілая, спакойная, у меру строгая.
Мама любіць мяне, а я люблю яе, таму што яна мая мама.