ПРЫКАЗКІ ПРА СЛОВА І КНІГУ Слоўка, як птушка: выпусціў — не вернеш. Слова сказаў сякераю адсек. Рана загоіцца, а злое слова ніколі. Язык і да Кіева давядзе. З кнігай павядзешся розуму набярэшся. Добрая кніга—лепшы сябар. Значэнне прыказак.
Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё чалавека. Але, відаць, не ўсе гэта разумеюць. Інакш адкуль у свеце столькі войнаў? Задумайцеся: ну што добрага можа даць чалавецтву і асобнаму чалавеку вайна? Хоць што-небудзь прыйшло на розум? А што дрэннага? Вось тут можна назваць многае: мільёны забітых і пакалечаных, яшчэ больш асірацелых і з разбітымі сэрцамі. Як пісаў Анатоль Вярцінскі ў сваім творы "Рэквіем па кожным чацвёртым": Кожны чацвёрты быў мёртвы — мір і спакой ім вечны! Кожны трэці быў змораны, скалечаны і знявечаны. Кожны другі на целе меў раны, апёкі ці шрамы. I ўсе мы, усе мы мелі на душы сваёй раны. Вялікая айчынная вайна прайшлася па нашай краіне, змятаючы ўсё на сваім шляху. Мы не былі ініцыятарамі гэтай вайны і не былі ў ёй зацікаўленыя. Але чамусьці менавіта на нашай тэрыторыі вяліся самыя жорсткія баі. Менавіта наша радзіма была акупаваная нямецкімі захопнікамі. Менавіта сярод нашых людзей быў забіты кожны чацвёрты: Лічым: кожны чацвёрты, а той рахунак прыблізны, а той рахунак няцвёрды, а ўрон яшчэ больш вялізны. Наш народ паказаў небывалую мужнасць ў гэтай вайне: Зямля мая бой прымала ад стара і да мала, ад стогадовага Талаша Да Казея — малыша. За гэта яму гонар і хвала. Але яшчэ большая хвала будзе таму народу, які зразумее, што войны ніколі не прыносяць дабра. Іх вынік - гора, слёзы, боль, зраненыя целы і душы. Нават калі вайна скончаная, яна назаўсёды застанецца ў сэрцах і памяці людзей незагойнай ранай. І свята будзе азмрочаным адсутнасцю тых, хто вярнуў мір на нашу землю цаною свайго жыцця: Мір асвятліў нас сваім святлом. Грымелі ўрачыста акорды. Толькі не быў за святочным сталом кожны чацвёрты. "Людзі, вы вывучылі ўрок?" - спытаюся я, перайначыўшы радок з вершу Анатоля Вярцінскага. Азірніцеся на нашых загінуўшых продкаў. Чуеце іх галасы? Слухайце ўважліва. І не паўтарайце іх памылак. Памятайце, што чалавечае жыццё - найкаштоўнейшае багацце. Спыніце войны, пакуль не знішчылі адзін аднаго. Любоў і памяркоўнасць - вось што выратуе чалавецтва.
Мой лепшы сябар Калі мяне папросяць расказаць пра галоўнага чалавека ў маім жыцці, я, не задумваючыся, раскажу пра свайго брата. Мы з ім не толькі родныя, але і лепшыя сябры. Праўда, у дзяцінстве мы шмат спаборнічалі і біліся, але зараз лепшых сяброў, чым мы, не знайсці. Завуць майго брата Жэня. Ён высокі, вышэйшы за мяне на дзесяць сантыметраў. У яго вельмі шырокія плечы. У Жэні доўгія кучаравыя валасы, якім пазайздросціла б любая дзяўчына. У яго прыгожыя блакітныя вочы, абрамлёныя доўгімі густымі вейкамі. Голас у майго брата вельмі прыемны, мяккі і спакойны. Яго наогул складана вывесці з сябе. Жэня вельмі ўраўнаважаны чалавек, у адрозненне ад мяне. Жэня папулярны сярод дзяўчат. Ня столькі дзякуючы сваёй знешнасці, колькі дзякуючы абаянню і абыходлівасці. Я люблю праводзіць з ім час, таму што ў яго добрая фантазія і з ім ніколі не бывае сумна. Я трошкі зайздрошчу свайму брату і хацеў бы быць падобным характарам на яго. Але адначасова я ганаруся ім, бо ён мой лепшы сябар.
Объяснение:
Могу сказать только 3,но надеюсь хоть чем-то.
Про книгу:
Добрая кніга-лепшы сябар
З кнігай павядзешся-розуму набярэшся
Про работу:
Праца ўпрыгожвае чалавека