М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

как выбирается название чертежных линий и их толщина? извините это чертение, случайно на другое нажала

👇
Открыть все ответы
Ответ:
Zxbuffonfyjbsdj
Zxbuffonfyjbsdj
15.05.2020
Акно было адчынена насцеж. Раптам, нешта чорна-белае мiльганула маланкай пад самай столлю. Кiнулася ў адзін ,у другi бок, дзеці спалохаліся. Настаўнік таксама не варушыўся, толькі змахнуў указкай. Дзеці зразумелі, што трэба сядзець цiха, не варушыцца. Адчуушы што птушцы нiчога не пагражала, яна стала ластаўкай. Яна палётала, паглядзела ,и села на лямпачку, што вiсела над сталом настаўніка. Тады ластаўка зусім асмялела, пакруцiлася па класе некалькі разоў, потым заляцела на глобус i села амаль каля афрыкі, пасля ластаўка шмыргнула у акно. Там яе чакали на электрычных правадах яе сябры. Цяпер ужо разам яны падалiся ў блакітнае неба. Потым у класе настау гул. Настаўнік падняўся i сказаў дзецям, што яны малайцы, не пакрыўдзілi птушачку. Дарога у вырай у яе няблiзкi.
 -Цi вернецца яна на радзіму?
 -Да, абавязкова вернецца, яна ж дарогу запамятала.
 Амаль нiхто не усмiхнуўся. Усе дзеці хацелі каб ластаўка вярнулася.
4,8(1 оценок)
Ответ:
derver
derver
15.05.2020

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.

У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.

Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.

Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.

Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.

Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.

Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.

Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.

Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.

У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.

4,7(47 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ