М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Продолжить предложения! но оно должно быть сложное. 1.на школьныя святы ў гонар дня перемоги былі за ветэраны, якія 2.зауседы трэба думаць не толькi пра сябе,але i пра 3.каб паспяхова здаць экзамены.. 4.ведаць правiлы пунктуацыi 5.кали надзея зауважыла

👇
Ответ:
alina1930
alina1930
09.10.2020
1. На школьнае свята ў гонар Дня Перамогі былі за ветэраны, якія расказвалі дзецям пра падзеі ў час вайны.
2. Заўсёды трэба думаць не только пра сябе, але і пра іншых, каб нехта падумаў і пра цябе.
3. Каб паспяхова здаць экзамены, чалавек павінен вучыцца.
4. Ведаць правілы пунктуацыі неабходна, каб граматна пісаць.
5. Калі Надзея заўважыла знаёмых, яна падыйшла, каб пагаварыць з імі.
4,8(71 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:

Объяснение:

У 1913 годзе Максім Багдановіч напісаў верш, якому было наканавана стаць патрыятычным гімнам нашай Бацькаўшчыны. Ён прысвечаны сімвалу адзінства нашай нацыі — старажытнаму гербу "Пагоня". У ім на лаканічнай мове геральдыкі адлюстравана ўся слаўная і мужная гісторыя беларускага народа. Упершыню пра гэты герб паведамляецца ў беларуска-літоўскім летапісе каля 1270 года. Старажытны славянскі сімвал, які першапачаткова ўзнік як княжацкі і гарадскі ў Наваградку, хутка стаў гербам Вялікага княства Літоўскага. Вось як хораша піша пра гэта М. Багдановіч:

Ў белай пене праносяцца коні, —

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Пагоня невыпадкова набыла для нас, беларусаў, выключнае значэнне: на нашу зямлю часта прыходзілі нязваныя госці, несучы ёй ярмо і разбурэнне, сеючы смерць. Таму яшчэ з часоў Усяслава Чарадзея існаваў такі звычай: пасля нападу ворагаў на паселішча ўсе мужчыны, што маглі трымаць зброю, павінны былі дагнаць ворага і паквітацца з ім за забітых супляменнікаў. Гэты звычай і меў назву пагоні. Штуршком, які натхніў паэта на напісанне твора, паслужыла выява "Пагоні", змешчаная на Вострай Браме ў Вільні:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах, —

Ўспомню Вострую Браму святую

І ваякаў на грозных канях.

Коннікі імчацца з сівой даўніны на дапамогу сённяшняму беларусу, на барацьбу са здраднікамі, адшчапенцамі, з тымі, хто выракаецца сваёй Айчыны, цураецца роднай мовы: "Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" — заклікае паэт вершнікаў. Сам вобраз узброенага конніка ўвасабляе нашых мужных і гераічных продкаў, якія крывёю і жыццём заплацілі за свабоду Радзімы. Некалькі дзесяткаў харугваў мелі на сваіх штандартах герб пагоні ў Грунвальдскай бітве, з пагоняй змагаліся яны супраць Маскоўскай арміі ў 1514 г. пад Оршай, сімвалам нацыянальна-вызваленчай барацьбы стала яна ў час паўстання 1863—64 гг. Заклікаючы да помсты адрачэнцам, паэт усё ж не выключае для іх магчымасці даравання. Але яго можна купіць толькі коштам уласнага жыцця. Лепш памерці за сваю Айчыну, чым быць яе ворагам — такая думка закладзена ў падтэкст наступных слоў, звернутых да Радзімы:

Ты прабач.Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!..

У заключных радках свайго верша М. Багдановіч выказвае цвёрдую веру ў непераможнасць нацыянальнага духу, у светлую будучыню свайго народа:

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Так, у невялікім вершы паэт акумуляваў усё мінулае нашага народа, паказаў, якім шляхам павінна ісці Беларусь да сваёй светлай будучыні. Гэты твор нібы злучае ўсе мінулыя эпохі з нашым сённяшнім днём. Ён заклікае нас быць вернымі сынамі і дочкамі свайго народа, гнаць ворагаў прэч з роднай зямлі і ашчадна захоўваць тую спадчыну, якую пакінулі нам прашчуры і якую павінны мы перадаць сваім нашчадкам.

4,6(5 оценок)
Ответ:
kristinakyzinae
kristinakyzinae
09.10.2020

Шмат гадоў, мы хадзілі сцежкамі партызан падпольшчыкаў франтавікоў, якія ратавалі свет ад фашызму. Шмат гадоў, мы шукаем новыя імёны, знаходзім іх і ўслаўляем подзвігі герояў у песнях, кнігах. У гонар іх, эстаяць абеліскі, узвышаюцца помнікі, манументы, мемарыялы, ствараюцца музеі.

Імёнамі, названы вуліцы плошчы, каб ведалі нашчадкі. Каб помнілі...

Неадушаўлёныя назоўнікі: сцежкамі, фашызму, імёны, песнях, кнігах, абеліскі, помнікі, манументы, мемарыялы, музеі, імёнамі, вуліцы, плошчы.

Неадушаўлёныя назоўнікі падкрэсліш адной лініяй.

4,6(81 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ