М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
gh4477
gh4477
02.07.2021 03:59 •  Беларуская мова

Прачытайце . дакажыце , што гэта не тэкст,а набор асобных сказаў. ён ледзь не вырваў з зямлі маладую бярозку.алнойчы ноччу падняўся ў лесе моцны вецер. дрэўца перагнулася цераз сцежку ды так і засталося стаяць. убачыў ён наперадзе бярозку,спыніўся.спужаўся касы ,павадзіў доўгімі вушамі і не пабег пад зялёную арку.раніцай бег па сцежцы шэра заяц. спішыце сказы ў такім парадку,каб у вас атрымаўся тэкст. дайце тэксту загаловак.

👇
Ответ:
Mokysya
Mokysya
02.07.2021
1. Аднойчы 2. ЁН 3 .ДРЭУЦА 4.РАНІЦАЙ 5.УБАЧЫУ 6.СПУЖАУСЯ
4,8(41 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
PavelSvyatelik2017
PavelSvyatelik2017
02.07.2021
Лас

Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.

Але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусим рэдка

4,8(22 оценок)
Ответ:
kseniafomina99
kseniafomina99
02.07.2021
*** 
Восень ціха прыварожвае 
Залатою шчымлівай парой. 
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае 
Ашчаджае вястун-лістабой. 

Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, 
Скіне з дрэваў убранне на дол. 
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца - 
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол. 

Уладзімір Мароз 

Восень 

Восень абсыпала дрэвы 
Жоўтым прыгожым лістком, 
Восень сабрала пасевы 
З поля пагодным дзяньком, 

Збожжа ў гумно накладала, 
Бульбу ссыпала ў мяхі, 
Ў косы цыбулю сплятала, 
Вешала іх ля страхі. 

Лушчыла ў торбы сланечнік, 
Мак, і хвасолю, і боб. 
Восень у клопаце вечным, 
Хай дапаможа ёй Бог! 

Ірына Багдановіч 

Колеры восені 

Пафарбавала восень 
Клёны 
У колер жоўты 
І чырвоны. 

На спелых гронках 
Арабіны - 
Бялюткіх нітак 
Павуціна. 

А за сцяжынкай 
Паглядзі ты - 
Зялёнай руні 
Аксаміты. 

І немагчыма 
Надзівіцца 
На восень - 
Цуда-чараўніцу... 

Віктар Шымук 

Асенні малюнак 

Як охра, пажаўцела восень, 
Зямля рыхтуецца к зіме. 
Мільгне на небе раптам просінь, 
А вецер золкі дзьме ды дзьме. 

Туман малочны лістапада 
Пакрыў палі, пакрыў лугі, 
Чарнеюць ля дарог прысады 
Ад халадоў і ад тугі. 

Мікола Сабалеўскі 
4,4(40 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ