Верш Максіма Багдановіча "Зорка Венера ўзышла над зямлёю" з'яўляецца сапраўдным шэдэўрам лірыкі кахання. Ён пранізаны асаблівай цеплынёй, задушэўнасцю, моцным пачуццем. Верш напісаны ад імя хлопца, які пакутуе ад таго, што яму давялося расстацца з каханаю дзяўчынаю. Сімвалам кахання ў вершы выступае зорка Венера. Яна ўзышла ў небе, калі сустрэліся хлопец з дзяўчынай: Помнiш, калi я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. Закахаўшыся, хлопец кожную ноч шукаў зорку ў начным небе: З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. І цяпер, калі ім давялося расстацца, нягледзячы на каханне, якое, відавочна, яшчэ не згасла: Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. хлопец кожны раз, калі бачыць зорку Венеру, успамінае сваю дзяўчыну. Ён просіць дзяўчыну таксама час ад часу глядзець на зорку, каб не забыцца, якія пачуцці былі ў іх адзін да аднаго: Глянь іншы раз на яе, – у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... Вось у гэтых радках мы дакладна разумеем, што хлопец яшчэ кахае дзяўчыну. Яму здаецца, што каханне можа ўваскрэснуць, калі іх погляды сустрэнуцца на зорцы Венеры. Але пакуль зорка з'яўляецца сімвалам пакуты разлучаных сэрцаў. Мы не ведаем, як ставіцца да хлопца яго каханая. Але, чытаючы верш, мы хочам, каб яна кахала яго так моцна, як ён кахае яе, столькі ў гэтым вершы пяшчоты і шчырасці. Аўтар хацеў паказаць сваім вершам, як прыгажосць начнога неба можа ўздзейнічаць на душэўны стан чалавека: выклікаць даўно забытыя пачуцці і ўспаміны. Мне вельмі падабаецца верш "Зорка Венера ўзышла над зямлёю". Ён кранае мяне да глыбіні душы. Наогул, з усіх вершаў Багдановіча гэты - мой любімы.
Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.
. Пішуцца разам: прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш. 2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш. 3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).
Верш напісаны ад імя хлопца, які пакутуе ад таго, што яму давялося расстацца з каханаю дзяўчынаю. Сімвалам кахання ў вершы выступае зорка Венера. Яна ўзышла ў небе, калі сустрэліся хлопец з дзяўчынай:
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
Закахаўшыся, хлопец кожную ноч шукаў зорку ў начным небе:
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное i зорку шукаў.
І цяпер, калі ім давялося расстацца, нягледзячы на каханне, якое, відавочна, яшчэ не згасла:
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
хлопец кожны раз, калі бачыць зорку Венеру, успамінае сваю дзяўчыну. Ён просіць дзяўчыну таксама час ад часу глядзець на зорку, каб не забыцца, якія пачуцці былі ў іх адзін да аднаго:
Глянь іншы раз на яе, – у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...
Вось у гэтых радках мы дакладна разумеем, што хлопец яшчэ кахае дзяўчыну. Яму здаецца, што каханне можа ўваскрэснуць, калі іх погляды сустрэнуцца на зорцы Венеры. Але пакуль зорка з'яўляецца сімвалам пакуты разлучаных сэрцаў.
Мы не ведаем, як ставіцца да хлопца яго каханая. Але, чытаючы верш, мы хочам, каб яна кахала яго так моцна, як ён кахае яе, столькі ў гэтым вершы пяшчоты і шчырасці.
Аўтар хацеў паказаць сваім вершам, як прыгажосць начнога неба можа ўздзейнічаць на душэўны стан чалавека: выклікаць даўно забытыя пачуцці і ўспаміны.
Мне вельмі падабаецца верш "Зорка Венера ўзышла над зямлёю". Ён кранае мяне да глыбіні душы. Наогул, з усіх вершаў Багдановіча гэты - мой любімы.