Мой любімы герой у апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” – Барыс Фішар.
Фішар не ваенны чалавек, ён вучоны, мастацтвазнаўца. Вайсковая справа для яго - ненатуральнае і няёмкае становішча. З маленства ён марыў стаць мастаком і ўвесь сэнс ягонага жыцця быў у мастацтве, у кнігах. У першы дзень абароны адступлення, калі Фішар апынуўся ў групе старшыні Карпенкі, ён быццам не атаясамлівае сябе з вайной, працягвае чытаць кніжку пра скульптуры Мікеланджэла.
Седзячы ў акопе, ён разважае пра сябе, пра вайну, пра тое, што ягоная справа - вывучаць мастацтва, чытаць, а не падпарадкоўвацца незразумеламу распарадку. Фішар ніколі не цікавіўся палітыкай, паўсядзённыя турботы, цяжкая рэчаіснасць таксама для яго быццам не існавалі.
Ён падаецца чужынцам у гэтай групе байцоў, пакінутых на справу лёсу абараняць адыход нашых войскаў. Але не гледзячы на свой склад мыслення і характару, Фішар пакажа сябе ў баі сапраўдным воінам, абаронцай. Ён будзе слухацца камандзіра Карпенку, бездакорна выконваць загады. Возьме кулямёт і няспрытна, але смела будзе страляць па ворагах.
Прыназоўнік — службовая часціна мовы. Удакладняе значэнне ўскосных склонаў і паказвае на адносіны паміж назоўнікам (займеннікам, лічэбнікам) і іншымі словамі ў сказе ці словазлучэнні: паклаў на стол.
Прыназоўнікі бываюць:
— простыя: ад, аб, пад, над, перад, прад, з, за, без: адыйшоў ад навукi, пад столлю;
— складаныя: накшталт, замест, звыш, услед, насустрач, упоперак, наконт: папытаюся наконт кватэры.л, прыйду да цябе.
Прыназоўнікі пра, праз, на, у звычайна ўжываюцца з вінавальным і месным склонамі: чытаю пра падзеі за мяжой, едзем праз Германію, адзежа на свята, прыйдуў сераду, снег на страсе, дзяўчына ў хустцы.