Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).
Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
Машэкі у хуткім часе з’яўляецца яго першае каханне – Наталька, якую ён моцна кахае з самага дзяцінства.Пра яе ён часта бачыў салодкія сны.І Наталька кахае Машэку. Праходзяць годы і маладыя вырашылі пажаніцца. Аднак каб справіць вяселле у іх не было грошаў. І Наталька адпраўляе Машэку у заработкі.Машэка паслухаў каханую і паехаў зарабляць грошы.Аднак за гэты час, пакуль Машэка зарабляў грошы на вяселле, яго нявеста паспела найсці сабе прытулак і высці замуж за паніча.
Машэка дужа растроіўся гэтай падзеяй і вырашыў жыць у лясу. У хуткім часе Машэка адзічаў, стаў злым. Людзі каторыя ішлі міма яго яму былі не дападобы і ён забіваў іх.
У канцы паэмы Машэка сустрэнецца з Наталькай і забярэ яе к сабе у лес. Але ёй не падабаецца цяперашняе яе жыллё і яна вырашае забіць злога разбойніка Машэку.І яна гэта зрабіла.
Сяляне пахаранілі Машэку, аднак слязінкі па ім ніхто не пусціў. Месца захаранення Маэкі назвалі Магілай льва.
2( Характарыстыка Наталькі і Машэку) У пачатку верша “Магіла льва” мы бачым прыгожае каханне Наталькі і Машэкі. У хуткім часе іх зносіны даходзяць да жаніцьбы. Аднак каб справіць вяселле, у маладых няма грошаў. І тады Наталька адпраўляе сваё каханага у зарабаткі, каб той зарабіў грошы і яны ажаніліся. Паслухаў Машэка сваю Натальку, адправіўся здабываць грошы. А тая за той час пакуль каханы зарабляў грошы, сустрэла паніча і перашла да яго жыць. Вярнуўшыся з зарабаткаў, навіна пра тое, што Наталька выйшла замуж за другога,збянтэжыла Машэку. Ён зразумеў, што яму не трэба заставацца сярод народу і вырашыў пайсці жыць у лес. Доўгі час успамінаў Машэка Натальку, часта бачыў яе у сваіх снах.Адзічаў зусім і стаў злосным разбойнікам. Ён пачаў забіваць людзей.
Аднойчы Машэка сустрэўся з Наталькай у лясу і вельмі абрадаваўся. Ён забраў каханую да сябе, аднак тая стала баяцца злыдня-разбойніка і ў адзін час схапіла нож і зарэзала яго.Вось і тут так атрымалася як у народнай прымаўцы, што ад кахання да нянавісці адзін крок.