М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Вобразы сымона і лявона зяблікаў у драме янкі купалы "раскіданае гняздо" ! )что нибудь свое

👇
Ответ:
Batman89
Batman89
17.01.2021
Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!". Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!" Разам з Незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!" На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.
4,8(89 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
A1mSh1k
A1mSh1k
17.01.2021
Віцебск - адзін з абласных цэнтраў Беларусі. Гэта даволі вялікі горад. Тут жыве больш як чатырыста тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад назвы ракі Віцьба, на якой ён быў пабудаваны.
Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольш вядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска з'яўляюцца гарадская ратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква і многія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў.
Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь", "Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.
Вiцебск таксама з'яўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.
4,4(72 оценок)
Ответ:
любаня20
любаня20
17.01.2021
Злучник И поубирать
1.Зялёныя кветки павыбивалися ужо на свет скрозь сухое лисце,  прынадныя пахи разливала у паветры маладая чаромха.
2.Шчодрае веснавое сонца сляпила вочы багаццем святла,  росныя травы на лугах пад гэтым ярким святлом загаралися залатыми искрами.
3. У кастры патрэсквали дровы,  шызы дымок падымауся у неба, раставау.
4.Празрыстае ранишняе марыва плыло над им (Дняпром) ,  у гэтым марыве недзе далека-далека хавауся ад нас край далягляду.
5.Ён (жаварнак) першы тут витау надыход дня, ЯГО песня расплывалася у маукливым паветры звонам тонкага дарагога металу...
6.Паволи спускаецца ноч на зямлю на крылах бясшмных и чорных;  дзень аддае свой апошни салют запевам минорнавячорным.
4,4(66 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ