Мне вельмі спадабаўся твор Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”. Пісьменнік у гэтай драме паказвае пошукі галоўных герояў шляхоў змагання за волю, шчасце, кавалак зямлі. Пісьменнік апісвае збядненне і разарэнне беларускага сялянства,працаўнікоў вёскі. Твор прысвечаны рэвалюцыйным імкненням беларускіх людзей. Назву твора Янка Купала узяў з жыцця сялян. Аснова твора – гэта здарэнне якое адбылося у сям’і Луцэвічаў, што з’яўляецца гістарычнымм фактам. Янка Купала творам “Раскіданае гняздо” апісвае падзеі 1905 гадоў, калі ў тыя часы народныя массы вялі змаганне за свабоду і свае справы. Асноўнымі пытаннямі твора з’яляецца тое, што пісьменік імкнецца пазнаць дзе ж усё такі існуюць чалавечыя шляхі да шчасця, дзе жыве чалавечая праўда. І што трэба зрабіць каб выратаваць сваю сям’ю ад галечы. Галоўныя героі твора Марыля і Лявон пачынаюць шукаць праўду строга па закону. Іх жыццё- гэта надзея на справядлівае рашэння ад суду. Лявон – вельмі старанны працаўнік, для яго зямля- яго другая маці. Зямля належыць Лявону па праву спадчыны, усе сваі сілы Лявон траціць на свой кавалак зямлі. Аднак не так усё проста. Трэба змагацца за замлю і Лявон выбірае, што лепш чым змагаацца з панамі, лепш пакончыць жыццё самагубствам. Што ён і робіць. Гэтым самым Лявон робіць пратэст супраць існуючай несправядлівасці. І трагедыя Лявона заключаецца ў тым, што герой не бачыць далейшага шляху за сваю волю і сваю зямлю. Ужо перад самагубствам, Лявон асазнае што суд праўды не дасць. Янка Купала творам гэтым творам паказаў чытачам усе жыццёвыя няўзгоды –гэта смерць, страта кавалка зямлі, ганьба роднай сястры, разбурэнне сваёй гаспадаркі, знаёмства і размова з незнаёмым. Твор “Раскіданае гняздо” я бы параіла прачытаць кожнаму чалавеку, бо ён вядзе нас да правільных раздумак, застаўляе задумацца пра жыццё астатніх і зразумець часы цяжкага чалавечана жыцця.
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць. У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты. Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада. Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд. Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе. Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат". У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі. На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры. Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Гэты суфiкс адпавядае рускаму суфiксу -л- (жил)