М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Апавяданне пра дзяучынку нару із казкі нарач

👇
Ответ:
karinaklinaeva
karinaklinaeva
17.07.2022
У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны. Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора. Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:

— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.

— Кепская з мяне будзе служанка.

— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана.

— Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. І залямантаваў: — Узяць яго!

Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. І Нара выйшла такой прыгажуняй; якія толькі ў казках і бываюць. Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. І калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.

— Вунь яна! — закрычаў нехта.

— Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.

Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...

3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.
4,5(23 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
dangoreh
dangoreh
17.07.2022
1. Аўтар у вобразе бабра раскрывае не толькі жывёльныя якасці. Галоўны герой сваімі ўчынкамі нагадвае чалавека, якога лёс прымусіў пакінуць родныя мясціны і які ў роспачы ўспамінае родную зямлю. Яднае яго з чалавекам і тое, што бабёр падобны на клапатлівага бацьку, які нясе адказнасць за сваю сям'ю. Менавіта клопат пра нашчадкаў прымушае бабра адправіцца ў рызыкоўную вандроўку.
   2. Узгадаем эпізод, калі бабёр доўга ішоў пехатою праз зараснікі лубіну і ламачча, стаміўся, а потым, зусім нечакана, перад ім адкрылася палоска чыстай вады.
   Аўтар псіхалагічна абгрунтавана перадае душэўны стан бабра, які "подбегам кінуўся да вады, ад радасці забыўшыся пра асцярогу, нырнуў, быццам не верыў, што скончылася яго сухая дарога". Гэты прыклад і іншыя дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнік — выдатны псіхолаг.
   3. Тое месца, дзе жыла зараз бабровая сям'я, было такім: зарослая трыснягом сажалка, побач завод, дзе рабілі газіраваную ваду. З аднаго боку стаяў "на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі". Месца для жылля амаль не было. Небяспека пагражала і з боку "маленькага заводзіка". Адправіцца ў далёкую вандроўку бабра прымусіла жаданне знайсці сваё "прасторнае спрадвечнае пасяленне".
   4. Бабра сагравалі ўспаміны пра тое месца, дзе ён некалі жыў. Гэта была "прасторная рака", іх "спрадвечнае месца", "дзе было так вольна і шчасліва". На тым месцы, спадзяваўся ён, у іх пачнецца новае жыццё, такое ж вольнае і шчаслівае. Там і ён будзе здаровы і "будзе жыць вечна".
   5. Чалавек з'явіўся прычынай таго, што бабры былі вымушаны сысці са старога месца. Людзі " не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі".
   6. Аўтар выкарыстоўвае параўнанні (узгоркі, як горы; лубін, як дрот, дарога — прамыіна), каб апісаць поле, якое праходзіць бабёр. Дзякуючы вобразна-выяўленчым сродкам створаная ім карціна прыроды атрымалася вобразнай,выразнай, натуральнай.
   7. Тэма: ахова прыроды, зберажэнне яе багаццяў (экалагічная). Галоўная думка: чалавек нясе адказнасць за жывёльны і раслінны свет.
4,5(90 оценок)
Ответ:
gunggunggung
gunggunggung
17.07.2022
Сяброўства - гэта не проста эмацыйная прыхільнасць, гэта блізкія адносіны, заснаваныя на даверы і шчырасці. Я лічу, што сапраўдны сябар не стане цябе падманваць ні пры якіх абставінах. Тады знаходзіць у сабе сілы сказаць праўду, нават калі яму няпроста будзе гэта зрабіць. Свой пункт гледжання я магу пацвердзіць канкрэтнымі прыкладамі. На свеце не так шмат рэчаў, якія з'яўляюцца вечнымі. Бо золата, каштоўныя ўпрыгажэнні, вытанчаная адзенне, дарагія аўтамабілі і дома - усё гэта каштоўнасці ілжывыя, часовыя. З часам яны абясцэньваюцца, ламаюцца, псуюцца, перастаюць быць моднымі. А вось сярод вечных, сапраўдных каштоўнасцяў можна назваць тры рэчы. Гэта вера, любоў і сяброўства. «Сапраўдны сябар - гэта найвялікшы скарб», «верны сябар пазнаецца ў бядзе" - як часта мы з вамі чуем гэтыя прыказкі, але як рэдка задумваемся над іх сапраўдным значэннем.
4,6(79 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ