1. Складаназлучаныя сказы - гэта сказы, у якіх прэдыкатыўнымі часткі аб'яднаны ў адно сэнсавае і інтанацыйнае цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. Можа складацца з дзвюх, трох і болей частак.
Прыклады: Кавадла звінела, і молат звінеў (Я.Купала).
Цяклі дзянькі, ды ішлі нядзелі, і час тут вольны хлопцы мелі (Я.Колас).
2. - злучальныя злучнікі (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя)
- інтанацыя
- парадак размяшчэння частак
- суадносіны трывальна-часавыэ формаў дзеясловаў-выказнікаў
3. Паміж часткамі складаназлучанага сказа часцей за ўсё ставіцца коска. Прыклад. Наш чалавек і лес - родныя, і таму беларус любіць яго (У.Караткевіч).
Але можа сустрэцца працяжнік, або кропка з коскай.
Працяжнік ставіцца, калі ў 2-ой частцы гаворыцца пра вынік або нечаканае дзеянне. Прыклады. Хвіліна - і плыт перавярнуўся. Яшчэ некалькі дзён - і прачнецца бярозавік.
Кропка з коскай ставіцца, калі часткі сэнсава самастойныя і калі хоць адна з частак развітая і мае свае знакі прыпынку. Прыклад. Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам; ажно з гоняў Беларусі ў вырай вылецелі густ, паплылі ўдаль шнурам.
Коска не ставіцца перад і, ды, ці, або, калі:
- часткі маюць агульны даданы член, часціцу, або пабочнае слова. Прыклад. Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі.
- дзейнік 2-ой часткі выражаны займеннікам сам. Прыклад. Дзед Міканор задаваў пытанні і сам на іх адказваў (Т.Хадкевіч)
- часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову з паўторам слоў. Прыклад. Ёсць ворагі і ёсць сябры.
- у 2-ой частцы прапушчаны выказнік ці яго звязка. Прыклад. Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца.
- часткі з'яўляюцца названымі або безасабовымі, а таксама пытальнымі або клічнымі. Прыклад. Ноч і цішыня. Куды ж ісці і што рабіць?
4. Спалучальныя злучнікі і адносіны:
-Адносіны адначасовасці выражаюцца злучнікамі і, ды, ні-ні. Прыклад. Ні заяц не набягаў, ні дробная птушка не пралятала паблізу.
-Адносіны паслядоўнасці выражаюцца злучнікамі і, ды, потым, затым. Прыклад. Партызаны чулі кананаду, потым яе заглушыў стук сякеры і звон піл.
-Прычынна-выніковыя адносіны выражаюцца злучнікам і. Прыклад. Усталявалася надвор'е, і адгрузка лесу пайшла поўным ходам.
Супраціўныя злучнікі і адносіны:
-Супастаўленне. Прыклад. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.
-Супрацьпастаўленне выражаецца словамі-антонімамі, або блізкімі да іх. Прыклад. Хочацца смяяцца, але ўсмешка не выходзіць.
Размеркавальныя злучнікі і адносіны:
-Пералічэнне, чаргаванне з'яў, падзей, дзеянняў выражаецца злучнікамі ці-ці, то-то. Прыклад. То ціўкне птушачка азяблая, то зашархоча з даху снег, то дрогка страпянеццп яблыня, то пырхнуць вераб'я са стрэх.
-Няпэўнасць, сумненне, меркаванне выражаецца злучнікамі не то-не то, ці то-ці то. Прыклад. Ці то птушкі спяваюць у гаі, ці то вецер свішча сваю песню.
-Узаемавыключэнне выражаецца злучнікамі ці, або. Прыклад. Ці ў яго выдаўся які выхадны дзень, ці проста так не пайшоў на работу, але ён быў дома.
Што ж такое Бацькаўшчына ? Гэта – радзіма, родны край, краіна , горад ці вёска. Гэта месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Гэта месца, дзе прайшло тваё дзяцінства, дзе твае сябры, можа, і першае каханне.
Нішто на зямлі не можа быць бліжэй, мілей, чым Бацькаўшчына. У кожнага чалавека ёсць свая Бацькаўшчына. У адных – гэта вялікі горад, у іншых – маленькая вёсачка, але ўсе людзі любяць яе аднолькава. Для мяне слова «Бацькаўшчына » значыць нешта вельмі дарагое, любімае, каштоўнае, дзеля якога можна памерці!
Бацькаўшчына не абавязкова павінна быць вялікай. Гэта можа быць які-небудзь куток вашага горада, пасёлка. У мяне ёсць сваё упадабанае мястэчка. Гэта велічны лес. На ўсёй зямлі цяжка знайсці куток выдатней гэтага, таму што ўзімку лес зменьваецца, становіцца таямнічым, чароўным, казачным. Асабліва ён прыгожы ў маразы. Дрэвы накрытыя цёплым інеем, здаецца, замерла ў чаканні цуду. Снег на сонейку пераліваецца як быццам гара алмазаў. Калі ў гэты момант загадаць жаданне, яно абавязкова збудзецца. Улетку я люблю валяцца на зялёнай траўцы, грэючыся пад сонейкам на беразе рэчкі. Побач ціўкаюць птушачкі, і, здаецца, што час спыняецца. Жыццё замірае, і ты забываеш пра ўсе праблемы.
Блізкасць рэчкі, цішыня, у якой мноства гукаў : шолах дрэў, шамаценне чароту, сумны крык нейкі птушкі – усё гэта дапамагае мне ўбачыць і пачуць маю Бацькаўшчыну , адзіную і непаўторную.
Я кахаю сваю Бацькаўшчыну. Кахаю таму, што толькі тут самае яркае сонца, толькі тут самая зялёная трава, толькі тут самае блакітнае неба, толькі тут самыя лепшыя людзі. Люблю таму, што тут жывуць мае мама і тата, мая сям’я.
Хочацца каб час спыніўся, але ён бязлітасна рухаецца наперад. Мы расцем, сталеем, але вось сваю Бацькаўшчыну мы ніколі не забудзем. Мы будзем кахаць і шанаваць яе да апошніх дзён свайго жыцця.