На карціне намаляваныя клёны і іншыя дрэвы, пакрытыя жоўтай восеньскай лістотай. За дрэвамі-паляна, на якой знаходзяцца дзве сарокі, чорна-белае апярэнне якіх вылучаецца на фоне кветак восеньскага лесу і падкрэслівае прасторавы эфект. Мяркуюць, што першапачаткова птушак на пейзажы не было, і яны былі ўнесены туды па прапанове мастака Валянціна Сярова, блізкага сябра Астравухава[2].
Як і некаторыя іншыя карціны Астравухава, "Залатая восень" можа быць аднесена да "пейзажу настрою", найбольш вядомымі прадстаўнікамі якога ў рускім жывапісе былі Ісаак Левітан і Аляксей Саўрасаў[3][4].
Вядомы таксама напісаны ў 1885 годзе эцюд для гэтай карціны, пад назвай "Восень", які знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Аўтар ужывае вобразы-сімвалы каменю (вобраз ворагаў), зярнят (маладых салдат), дарогі (шляху перамогі, ўляху дадому).
Маці, якая пасеяла зерне, у надзеі, што калі яно ўзышло, то і сыны вернуцца дадому, але немагчыма ўзрасці зерню на камені. Мацярынскае гора такое вялікае, што ёй лягчэй ператварыцца ў камень, чым застацца жыць у адзіноце, так перадаецца ў вершы самаахвярнасць маці.
“Ля каменя ўпала
Цярплівая маці ў знямозе”
“Старымі рукамі
Твой дол падмятала б штодня я”.
“I каменю маці казала:
«Вады табе мала
I матчыных слёз табе мала,
Цяпер я крывёю
Сваёю
Цябе праклінаю:
Ты станеш зямлёю,
А каменем стану сама я».