М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
bati9999
bati9999
06.05.2022 18:38 •  Беларуская мова

Составить характеристику любого персонажа в романе "паром на бурнай рацэ"

👇
Ответ:
arseniy2607
arseniy2607
06.05.2022

Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ».

Абодвагероі - выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва», таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?

Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз!) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам». І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, - страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення». І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.

Наступная ноч выдалася «вераб’інай». Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду...» І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.

І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае - стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару - гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.

Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі.

4,7(69 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
VovaUtyuzh
VovaUtyuzh
06.05.2022

Князь Вячка паўстае перад намі мужным абаронцам сваёй зямлі, непрымірымым ворагам крыжакаў. Яго любіць народ, і сам князь ганарыцца тым, што належыць да моцнага духам, унікальнага народу.


Князь Вячка – галоўны герой аповесці, яму супрацьпастаўляецца князь Уладзімір, які думае толькі пра тое, як захаваць уладу, але не пра тое, каб выратаваць землі ад нападу. Для князя Вячкі, наадварот, галоўнае – гэта незалежнасць і воля.


Вячка паказваецца таксама добрым бацькам, якога жыццё заставіла прымаць цяжкае рашэнне, калі ягоная дачка трапіла ў палон. Мы бачым бацьку, якога разрываюць душэўныя пакуты, і князя, які адчувае адказнасць за сваю краіну.


Князь Вячка паўстае вельмі цэласным станоўчым героем, сумленным, смелым, самаахвярным. Ён здольны дастойна вырашаць палітычныя пытанні, выдатна вядзе вайсковую справу. І нават калі ён сам трапляе ў палон, то бліскуча разлічвае і выконвае план свайго вызваленне. Князю адпавядае і ягоная дружына – таксама таленавітыя і смелыя ваякі.


Нават калі князь Вячка загінуў, аўтар здолеў паказаць нам, што смерць князя не азначае скоранасць. Яго нязломны дух працягвае жыць у народзе. Гэта сімвалізуе ягоны меч, меч князя Вячкі, што выносіць Якаў Палачанін, паплечнік і верны сябра князя. 

4,8(29 оценок)
Ответ:
Malıw
Malıw
06.05.2022

У aпoвecцi Янкi Мaўpa «У кpaiнe paйcкaй птyшкi» дзeяннe aдбывaeццa нa Нoвaй Гвiнei, нa тыx acтpaвax Цixaгa aкiянa, нa якix пaбывaў выдaтны пaдapoжнiк i вyчoны Мiклyxa-Мaклaй, aпaнтaны зacтyпнiк мяcцoвыx жыxapoў-пaпyacaў. Апoвecць пaбyдaвaнa нa aдкpытa caцыяльным кaнфлiкцe двyx вapaгyючыx ciл — пaднявoлeныx i гacпaдapoў-кaлaнiзapaтaў. 22-x гaдoвы пaпyac-мiciянep Сaкy – paзвaжлiвы, cтpымaны, выcaкapoдны. Ён xлoпчыкaм тpaпiў ў мiciянepcкyю шкoлy. Ён шчыpa пaвepыў ў xpыcцiянcкyю iдэю yceaгyльнaй любoвi i дapaвaння, cтaў caмaaддaным пpaпaвeднiкaм яe, вyчыў cвaix бpaтoў пaпyacaў пacлyxмянacцi, зaклiкaў ix шaнaвaць i любiць бeлыx пaнoў. Аднaк ён ycё ж пepaкaнaўcя, штo caмi кaлaнiзaтapы гpyбa пapyшaюць cвятыя зaпaвeты xpыcцiянcтвa. Іx жopcткacць, бecчaлaвeчнacць бязмeжныя.

4,6(52 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ