М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Сачыненне разважанне на тэму: "роля книги у 21 стагодзи" 9класс

👇
Ответ:
neochenjus
neochenjus
15.02.2020

Кнігі валодаюць здольнасцю неўміручасці.

  Яны самыя даўгавечныя плён чалавечай дзейнасці.

Сэмюэл Смайлс

 

Наш век- гэта стагоддзе інфармацыйных тэхналогій, у кожнага з нас даўно ёсць тэлевізар, камп'ютар і Інтэрнэт, а таксама сучасны мабільны тэлефон. Што такое кніга? "Кніга- гэта чыстая сутнасць чалавечай душы", - лічыў Томас Карлэйл. Цяпер усё радзей сустракаюцца людзі з кнігамі. А чаму так адбылося і адбываецца?

Мне здаецца, што гэта ўсё з-за камп'ютэрных тэхналогій. Людзям стала цікавей гуляць у камп'ютарныя гульні, чым чытаць кнігу, лічачы прачытанне кніг пустым марнаваннем часу. У кампутарных гульнях чалавек менш думае, свет за яго ў гульні ўжо створаны. А калі чытаеш кнігу, то сам ствараеш свой свет і персанажаў. Тады наспявае пытанне: "Ці варта наогул у век высокіх тэхналогій чытаць кнігі?»

Вядома, нават у нашы дні чытаць кнігі проста неабходна! Ні радыё, ні тэлебачанне, ні кампутар не можа замяніць чытання кніг! бо менавіта чытанне кніг утварае, пашырае кругагляд, робіць чалавека больш інфармаваным. Калі чалавек чытае што-небудзь, ён суперажывае станоўчым героям, ацэньвае іх учынкі, параўноўвае са сваімі. Калі людзі чытаюць, яны думаюць, у іх развіваецца мысленне. На сваім вопыце скажу: калі ты чытаеш кнігу, аўтаматычна становішся больш граматным. І пры пісьме арфаграфічных памылак становіцца значна менш, гаворка гучыць прыгажэй. Нават вельмі добры фільм не заменіць прачытаную кнігу. Гюго пісаў: "Творца кнігі - аўтар, творца яе лёсу - грамадства». Экранізацыя можа дапамагчы ўспрыняць кнігу больш эмацыйна, душэўна, але не замяніць яе.

 

А ў якім узросце трэба прывіваць любоў да кнігі? Любоў да чытання неабходна прывіваць з дзяцінства. А як казаў Ленін: "Кніга-вялізная сіла". Бацькі абавязаны выхаваць любоў да кнігі ў дзіцяці, карыстаючыся літаратурай класікаў і сучаснікаў. Таксама чытанне кніг фармуе духоўныя каштоўнасці і духоўны свет у цэлым.  Я цвёрда ўпэўненая ў адным: якіх бы вышыняў ня дасягнула чалавецтва ў сваім развіцці, трэба заўсёды будзе берагчы і шанаваць кнігу.

4,4(13 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
сом38
сом38
15.02.2020

Беларусь — гэта вялікі цэнтр культуры са шматвяковай гісторыяй. Тут шмат
помнікаў, і кожны мае сваю гісторыю і займае значнае месца ў культуры Беларусі. Амаль у кожным горадзе ёсць помнікі Янку Купалу, Якубу Коласу і іншым дзеячам культуры. Усе
яны створаны па-майстэрску і з вялікай увагай да сваей працы. Гледзячы на помнік якому-небудзь дзеячу, адразу ўяуляешь сабе яго выгляд, яго твар. Гэта вельмі важна для гісторыі і для маленькага пакалення, якое толькі пачало знаёміцца з багатай культурай беларускага народу.

4,4(52 оценок)
Ответ:
Тэлебачэнне і камп'ютар вашлі ў наша жыццё вельмі трывала. Мы карыстуемся імі кожны дзень і не ўяўляем наша жыццё без гэтых цудаў тэхнікі. Тэлебачэнне дапамагае нам пазбавіцца ад нуды, а камп'ютар дае нам магчымасць увайсці ў міравую павуціну - Інтэрнэт. Але кніга заўсёды дапамагала чалавеку, яна давала яму савет ў складаную хвіліну, таксама дапамагала правесці час добра, без нуды. Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара? Кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, але камп'ютары, тэлевізары - гэта тэхніка, яна ў любы момант можа зламацца, а кніга заўсёды будзе побач.
4,8(13 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ