М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
ruks777
ruks777
03.06.2023 13:46 •  Беларуская мова

Написать сочинение на . ким я хачу стаць.

👇
Ответ:
lubovsher1
lubovsher1
03.06.2023
Кожны чалавек хоць раз у жыцці задумваўся над тым, ці правільна ён выбраў прафесію, ці падыходзіць ён для сваей працы. Нярэдка людзі разумеюць, што выбралі непадыходную прафесію. Каб такіх думак не ўзнікала, варта яшчэ ў дзяцінстве пачынаць задумвацца аб будучыні, разглядаць усе магчымыя варыянты, прымаць пад увагу парады блізкіх і родных людзей, і, безумоўна, апошняе слова ў прыняцці такога няпростага рашэння, у любым выпадку, павінна заставацца за вамі і толькі за вамі. Як мне здаецца, ідэальная праца – гэта магчымасць займацца любімай справай у спалучэнні з добрай заработнай платай.
Калі казаць пра мяне, то я з дня ў дзень старалася знайсці занятак, якое прыйшлося б мне па душы. І вось, нарэшце, выбар зроблены. Я вырашыла, што ў будучым стану журналісткай. Пры выбары гэтай прафесіі я старалася абапірацца на свае асабістыя перавагі, улічваючы ўменні і здольнасці. У выніку я знайшла менавіта тое, што, на мой погляд, ідэальна мне падыходзіць.
Мая будучая прафесія даволі-такі незвычайная, патрабуе творчага падыходу і поўнай аддачы ад мяне. Калі казаць аб ёй больш падрабязна, то можна адзначыць, што ў працы журналіста, як і ў любой іншай, ёсць свае плюсы і мінусы.
Такім чынам, журналістыка. Гэта, перш за ўсе, праца з тэкстам і «сырымі» інфармацыйнымі дадзенымі. Маёй задачай будзе з’яўляцца збор, апрацоўка, і выклад даступным і цікавым мовай інфармацыі для аўдыторыі. Прафесія журналіст – адна з самых запатрабаваных, таму, я спадзяюся, што да таго часу, калі я скончу інстытут, вакансій будзе звышдастаткова, і я змагу займацца любімай справай.
Перавагамі абранай мною прафесіі я магу назваць магчымасць падарожнічаць і сустракацца з абсалютна рознымі людзьмі. Акрамя таго, журналісты маюць права бываць там, куды звычайным людзям ўваход забаронены. Працуючы журналісткай у выдавецтве або, напрыклад, у газеце, я змагу сябе праявіць, як чалавека мэтанакіраванага і працавітага. Акрамя гэтага, я валодаю добрай памяццю, што таксама спатрэбіцца мне на падобнай працы.
Узважыўшы ўсе «за» і «супраць» у гэтай прафесіі, я выявіла ўсяго два мінусу. Першы недахоп – гэта ненармаваны працоўны дзень, а другі – журналістыка ўваходзіць у спіс небяспечных прафесій і займае зусім не апошняе месца. Але хіба можна адмовіцца ад усіх тых перспектыў, якія перада мной адкрые гэтая цікавая прафесія дзеля лішняга гадзіны сну ці адпачынку? Мне здаецца, што не.
Як можна заўважыць, пераваг у абранай мною прафесіі значна больш, чым недахопаў. Акрамя ўсяго вышэйсказанага, варта таксама дадаць, што, раз я збіраюся працаваць у выдавецтве, то праца шмат у чым будзе калектыўная, а значыць, будуць важныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, з якімі мне трэба працаваць. Так як калектыў – гэта аб’яднанне людзей, то я, будучы членам гэтага аб’яднання, паспрабую зрабіць усе, што ад мяне залежыць, каб складацца з маімі калегамі ў добрых сяброўскіх адносінах. Важна будзе навучыцца быць талерантнай, а таксама, старацца па меры магчымасцяў дапамагаць супрацоўнікам у выпадках ўзнікнення ў іх цяжкасцяў.
Акрамя гэтага, трэба будзе шмат працаваць, развіваючы і ўдасканальваючы свае здольнасці, паляпшаючы сваю працу і павышаючы ўзровень кваліфікацыі, каб атрымаць нейкія перавагі на фоне іншых, такіх жа, як і я работнікаў выдавецтва, што дапаможа мне прасоўвацца ўверх па кар’ернай лесвіцы. Павышэнне па службе, павага калегаў і адсутнасьць заўваг і прэтэнзій з боку працадаўцаў будуць азначаць, што я не памылілася ў выбары прафесіі, і не ўзнікне нават думкі аб тым, што праца для мяне непосильна або чым-то не задавальняе. А гэта ж самае галоўнае – любіць сваю прафесію.
4,8(24 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Agent1597
Agent1597
03.06.2023
Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў. 
     У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?» 
     Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця. 
     Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце. 
     П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.
4,5(67 оценок)
Ответ:
DrNick
DrNick
03.06.2023
Ранiца пачалася з дажджу. Восень. как бы не жадала сустракацца з летам. Яна оплаквала яшчэ не да канца пажауцелыя дрэвы., кусты траву, лiстапад. Але ужо упэунена, зачыняу сцяжынкi рознакаляровай лiствой, вялiкiм махровым дываном. ПтушкI яшчэ не паляцелI. Але ужо не былI так прыкметны у  садах и парках. Яшчэ трохи и першыя замарзкI  погоняць Iх на поудзень. А пакуль надвор*е дае iм сабIрацца з сiламi. Вось ужо спяшаюцца у школу руплiвыя вучнI, упэуненна обходзячы лужы. I з гонарам нясуць партфелi, у якiх ляжаць не толькI падручнIкi, але I саспелыя восеньскiя яблыкI, якiя запалняюць водарам усе прастору партфеля. Восень-пачатак вучобы, пачатак новага жыцця. Восень прадвеснiк заканчэння каляндарнага года, падвядзенне вынiкау цэлага лета
4,6(38 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ