Насця - старанная вучаніца, руплівая і працавітая дзяўчынка. Яна хахатушка, але пры гэтым вельмі адказная і сур'ёзная. Яна з вялікай любоўю і павагай ставіцца да дзядулі. Пра яе характар можна дакладна сказаць, што яна добрая, клапатлівая і прамалінейная. Нягледзячы на тое, што яна паскардзілася настаўніцы на Сержа, яна не ябеда. Відавочна, што яна прыязная і вясёлая сяброўка, якой можна давяраць. Няхай яна яшчэ дзяўчынка, але ўжо можа паклапаціцца пра сябе і пра дзядулю як дарослая.
Серж недурны хлопчык, вучыцца добра. Але відавочна, што яму не хапае ўвагі бацькоў, што бацькі мала часу надаюць размовам з ім і яго выхаванню. Таму сярод сяброў ён хоча быць лепшым, першым ва ўсім, вядзе сябе вельмі ганарыста. Хоць ён і кемлівы хлопец, але не разумее, што нельга крыўдзіць слабых. Я лічу, гэта таму, што яго самога ніхто не крыўдзіў і не прыніжаў. Яго хуліганствы мне здаюцца слабасцю, так як Серж проста не разумее, як самасцвердзіцца інакш, ён не разумее розніцы паміж гонарам і годнасцю.
Объяснение:
Сёння шмат людзей робяць так, як жадаюць іншыя. Мы пастаянна бяжым за модай, нават апранаемся так, як подабаецца іншым, а не нам. А навошта? На гэта пытанне проста адказаць: усе мы залежым адно ад аднаго, залежым ад чужых меркаванняй і поглядайў нам усім патрэбна быць падобным адзін на аднаго. Ніводны чалавек не можа існаваць без гэтага. Усе мы аднолькава чапляемся за іншых і жадаем, каб нас заўважылі. Але ці можам мы назваць гэта славай? Думаю, што не. Я лічу, што слава — гэта такія адносіны паміж людзьмі, дзе адзін чалавек падае прыклад іншым. Многія жадаюць гэтага, але гэта зусім нам не патрэбна. Сёння ўсе мы можам жыць сваім жыццем, нягледзячы на погляды іншых. Мне здаецца, што так і трэба жыць. У кожнага толькі адно жыцце, і яго трэба пражыць так, як падабаецца менавіта табе. Чалавеку патрэбна не слава, чалавеку патрэбна свабода ад меркаванняў іншых. Толькі тады мы пачнем жыць сапраўдным жыццём.