М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Утварыце такия словы,якия пишуцца з апострафамам.аб'-,з'-,пад'-.

👇
Ответ:
Like923
Like923
01.08.2021
Аб'- : аб'ява, аб'езд, аб'едкі, аб'ёмісты, аб'інець
з' : з'езд, з'ява, з'есці
пад' : пад'езд, пад'есці, пад'ячы, пад'ёмны, пад'юдзіць
4,7(90 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Лиля4032
Лиля4032
01.08.2021
«Ну і паслаў ж ім бог дзіцятка! Не дзіця, а камяк голых нерваў. Палкі. Калючы. Кемлівых. У нас гэтых разумнікаў не бывае, а калі дзе і трапіцца, то пра такі звычайна кажуць: малады, ды ранні ». "... ён - ня матэматык, не музыка, ня шахматыст, ня паліглот, а зусім нечакана - вундэркінд-палітык».
Сын - цэнтральны персанаж гэтай п'есы. Вельмі складаны, супярэчлівы, шматпланавы вобраз. І, вядома, вельмі ўмоўны. Ён жыве ў сям'і, абсалютна пазбаўленай якіх-небудзь прыкмет маралі. І ў выніку такога выхавання з часам ён прыходзіць да высновы, што для дасягнення жыццёвага поспеху чалавек павінен займацца шантажом, падманам, крывадушнасцю, быць подлым і беспрынцыпны. Ён вучыцца быць такім, пастаянна практыкуецца ў гэтых навыках - для пачатку ў сям'і сваіх бацькоў, а ўжо потым пераносіць іх у палітыку.
У канцы, на шчасце, Сын становіцца звычайным падлеткам і разумее, што яго сям'я глыбока заганная. Але для таго, каб прыйсці да гэтага разумення, ён перажывае сапраўдную трагедыю, таму што ў яго ёсць сястра, якая падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідвае прэч, як непатрэбныя: дабрыню, шчырую сумленнасць, ласку. Ён лічыць, што яны перашкодзяць яму стаць тым, кім ён хоча стаць, а яна перакананая, што без гэтых якасцяў - чалавек не паўнавартасны.
Таму я прыйшоў да высновы, што Сын - хутчэй геній зла, таму што зло вельмі вынаходліва і тонка можа хавацца пад маскай дабра, шчырасці і разумення.
4,8(22 оценок)
Ответ:
angelnoya1
angelnoya1
01.08.2021
Серж Мілеўскі — адзін з герояў аповесці К.Чорнага «Насцечка». Ён быў вышэйшы і мацнейшы за сваіх аднакласнікаў, лепш за іх апрануты. Але пісьменнік падкрэслівае, што «ў вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету».
Серж — нахабны, злосны і адначасова труслівы, баіцца адказваць за свае ўчынкі. Ніхто і не чакае ад Сержа нічога добрага. Ён, нібы сыты і распешчаны звярок, «палюе» на дзяўчатак. Яго цешаць іх пакуты, слёзы. Не паважае Серж і старэйшых: пажылога чалавека называв дурнем і старым чортам.
Сержа не любілі ў класе. У яго не было сяброў, акрамя белабрысага Мішкі, які прымаў удзел ва ўсіх Сержавых помстах. Адносіны Сержа і Мішкі былі толькі падобныя на сяброўскія. Хлопцы разам помсцілі старому чалавеку, разам наведвалі школьны буфет. Але сапраўднымі сябрамі яны не былі. Мішка карыстаўся Сержавымі здабыткамі, а на тое, каб дапамагчы аднакласніку пазбавіцца памылак, Мішкі не хапала. Аўтар называв яго падхалімам і падлізнікам.
Серж хацеў, каб яго лічылі героем, але няправільна разумеў геройства і зусім не ведаў, што такое сапраўдная дружба. Ён не любіў працаваць, не ўмеў ладзіць з аднакласнікамі, у яго былі абмежаваныя інтарэсы. Серж думаў, што калі яго бацька карыстаецца аўтарытэтам у горадзе, то частка бацькавай славы дастанецца і яму.
Серж не паважаў сваіх бацькоў, даваў загады бацьку, мог крыкнуць на маці. Ён ніколі не сумняваўся, што бацька або маці выканаюць усе яго жаданні. Серж нават не прасіў у бацькоў машыну, грошы, а патрабаваў. 3 кожным разам хлопчык станавіўся ўсё больш нахабным. Аўтару не падабаецца яго герой. Гэта бачна па апісаннях учынкаў, размовы Сержа з іншымі людзьмі. Вось як К.Чорны апісвае патрабаванні Сержа: «закрычаў... прарэзлівым, пісклівым і распешчаным голасам», «яўкнуў», «запішчаў другі раз».
Серж меў усё, што можна купіць за грошы, але не меў самага галоўнага — бацькоўскай увагі. Бацька Сержа быў вельмі заняты чалавек. Яму не было калі заняцца выхаваннем сына. Ён патураў усім Сержавым капрызам, каб хутчэй адчапіцца ад яго. А Серж прывык да таго, што яго жаданні задавальняліся, і рашыў, што яму ўсё можна і што ён лепшы і разумнейшы за ўсіх.
Я думаю, што Серж Мілеўскі зменіцца. I ён, і яго бацька зразумелі свае памылкі. Бацька Сержа цвёрда ўпэўнены, што іх можна выправіць.
4,4(76 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ