Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было.
Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе.
Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх.
Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.
Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.
Подробнее - на -
Ў дзiцячым часта быў палоне...
2. А чым жа Лiпава так мiла?
Чым так дзяцей яно манiла?
I што за Лiпава такое?
3. А найважнейшая тут мэта
Звярнуць з дарогi i да цёткi
Зайсцi на час якi кароткi
Тарэсяй звалась цётка гэта.
4. О, дзядзька меў многа
Даняць працiўнiка малога!
5. А дзядзька моўчкi стаў збiрацца:
Дастаў сякерку i свярдзёлак,
Пад паху сунуў ён аполак
На латакi i на падстаўкi
Ды вынуў два гаршкi з-пад лаўкi.
- Ну, хто са мною йдзе? - пытае.
6. А дзядзька ўперадзе тралюе
I галаву ўгару ўскiдае,
Бярозу добрую шукае ...
7. А хто б яшчэ мог болей цямiць,
Таму б адразу прыйшло ў памяць,
Што дзядзька бульбу драў на клёцкi,
Каб згатаваць не па-жаноцку.
8. - Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?
- Пакудства, брат, i не пытайся!