М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Nurzhan94
Nurzhan94
28.02.2020 20:26 •  Беларуская мова

Прачытайце верш. спишыце яго. знайдзице у им назоуники. вызначце, якими членами сказа яны зьяуляюцца, и адпаведна падкрэслице. збираюць дзеци лисце. яно злятае з дрэу. дзицячыя далоньки асенни ловяць спеу.

👇
Ответ:
MamurovShavkat
MamurovShavkat
28.02.2020
Дзеци - дзеяник
Лисце - дапаунене
З дрэу - акаличнасць
Далоньки- дзеяник
Спеу - дапаунене
4,5(69 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
ahahahahahhahah
ahahahahahhahah
28.02.2020
2)твор “раскіданае гняздо” напісаны на прыкладзе сям’і старага дзеда ануфрыя. князь радзівіл адабраў у ануфрыя  родную хату і родную хямлю. янка купала данным творам апісвае сямейную трагедыю, паказвае сялянскае жыццё у часы панскай улады. таксама купала апісвае пошукі дзеда у страчанай бацькаўшчыне, чалавечай волі і роднай зямлі. сям’я зяблікаў з’яўляецца асноўнай у творы. само паходжанне прозвішча ужо кажа за сябе што сям’я зяблікаў асацыіруецца з беднасцю і абяздоленнасцю. каля пяці гадоў лявон зяблік борыцца з панам за свой кавалачак зямлі, за родную хату. зрастаецца з зямлёй чалавек, быццам бы дрэва са сваімі каранямі. і сапраўды так. калі ссекчы дрэва яно ссохне і згіне. так і чалаек ня зможа без кавлка зямлі існаваць далей.у гэтым і заключаеецца смысл твора “раскіданае гняздо”. галоўны герой не уяўляе сваё дальнейшае жыццё без той роднай да сэрца зямлі, другой маці. аднак пан высудзіў перамогу над лявонам. і лявон вырашае пакончыць сваё жыццё самагубствам. не мала важнае значэнне у творы аададзена сымону. аднак ён не адразу здейнічаў шлях да актыўнай барацьбы.ён хацеў дабіцца жыццёвай справядлівасці сваімі сіламі. яго бацька казаў яму, што ваяваць трэба у жыцці не тапаром а розумам. і сапраўды так. калі сымон страціў блізкага чалаека –бацькцу, у яго адабралі хату і зямлю, адбылася   ганьба зоські, ён вырашыў для сябе, што бацькава павучанне было сапраўдным. і цяпер сымон вырашыў што ён так і будзе рабіць як вучыў бацька, а значыць, ваяваць сымон будзе розумам. годзе хлусні ў свеце, годзе ўсёй няпраўды. потым сымон ідзе на бацькашўчыну на сход. янка купала напрыкладзе сымона апісаў працэс пошукаў беларускага народу шляхоў да вызвалення, а таксама абуджэння нацыянальнай свядомасці. каб с ваімі сіламі народ здабыў зямлю і нашоў сваю волю. у жыцці і сапраўды так, сілай і кулакамі зрабіць нічога нельга. трэба мець розум і светлыя думкі і толькі тады можна знайсці адказ на любое жыццёвае пытанне і вырашыць праблему.
4,7(83 оценок)
Ответ:
NextHelp
NextHelp
28.02.2020

У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касою абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны. Бывала, сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над узбярэжжам. У гэты час і птушкі змаўкалі. Людзі забываліся пра сваё гора. Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскаю пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:

— Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях.

— Кепская з мяне будзе служанка.

— Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве дзяўчаты і хлопцы. Адзін з іх, чарнявы юнак, падышоў да пана.

— Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

— Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. І залямантаваў: — Узяць яго!

Прыслужнікі звязалі Андрэя і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодная яна прыняць з ім шлюб. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут і дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. І Нара выйшла такой прыгажуняй; якія толькі ў казках і бываюць. Пакланілася яна пану ды папрасіла, каб перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за адным. І калі шугануў чорны дым з вокнаў, а на даху заскакалі чырвоныя пеўні, выскачыла праз акно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, памчала ў вёску, на тое месца, дзе з Андрэем часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат. Панскія служкі! Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.

— Вунь яна! — закрычаў нехта.

— Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.

Цёмныя хвалі з белымі баранчыкамі ішлі адна за адной, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэем не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

— Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служкі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...

3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны — Нарач.

4,6(55 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ