ответ:Пра братэрства беларусаў і расіян выкажуся прытчай. Уявіце, у немаўляці забіваюць бацькоў. Потым забойцы бяруць гэтае дзіця на выхаванне. Яно вырастае ў новай сям'і, па-свойму любіць новых бацькоў, якія, можа без асаблівай цяплыні, але пякуюцца аб ім, гадуюць на роўных з іншымі прыёмнымі дзецьмі. Аднак праходзіць час і, ўжо пасталеўшы, чалавек пачынае патроху даведвацца пра страшную праўду. Уявіце гэтую драму. Ён не хоча ў гэта паверыць, але ўсё, пра што ён паступова даведваецца, сведчыць: людзі, якія яго выхоўвалі, – не бацькі, а забойцы ягоных сапраўдных бацькоў. Падобнае адкрыццё зараз паступова адбываецца ў Беларусі. Ва Ўкраіне гэтая страшная рэальнасць адкрылася апошнім часам вельмі гвалтоўна. Тут, праўда, трэба зрабіць адну важную заўвагу. Самі расіяне з'яўляюцца прыёмнымі дзецьмі ў мачыхі-Імперыі. Але братэрства сіратаў скончылася. Тыя расіяне, якія хочуць братэрства вольных народаў, для нас - браты. Тыя ж, хто хоча вярнуць Беларусь у братэрства рабоў – не!
Объяснение:
Лета – мая самая любiмая пара года. Летам можна радавацца сонейку i цёплым дзянькам, хадзiць у далёкiя паходы. Асаблiва прыгожая летам прырода – шумiць зялёнымi лiсточкамi лес, паспяваюць ягады, цвiтуць самыя цудоўныя кветкi. Толькi летам ажываюць рэкi i азёры. Вада ў iх становiцца цёплай i можна купацца.
Лета – самы лепшы час для падарожжа. У нашай краiне вельмi шмат прыгожых мясцiн, якiя хочацца пабачыць. Таямнiчыя пячоры, вадапады, горы i перавалы... Усюды хочацца пабываць. У летнiя месяцы мы заўсёды адпраўляемся з сям'ёй у маленькае падарожжа за горад.
Я лічу, што сапраўдным сябрам можна назваць не кожнага чалавека. Павінна прайсці шмат гадоў, каб зразумець: гэта ён. У сяброў павінны быць агульныя інтэрэсы, каб сяброўства хутка не знікла. Гэтыя два чалавекі – сябры, а гэта значыць, што яны адказны друг за друга. Сябар – гэта той, каму можна патэлефанаваць у любую гадзіну і ён не адкажа паразмаўляць з табой, выслухае цябе, супакоіць. Сёння шмат моладзі называюць сваіх знаёмых лепшмі сябрамі, але я ўпэўнен(а), што калі ў іх нешта здарыцца, то іх "лепшыя сябры" зачыняць перад імі дзверы. Канешне, часта людзі памыляюцца ў сваім выбары, але хто не памыляецца?
Такім чынам, трэба не только шукаць добрага сябра, але і самім быць такім. Калі чалавек паводзіць сябе дрэнна, не дапамагае вырашыць праблемы сябра, то рана ці позна гэтае сяброўства скончыцца. Я жадаю, каб ва усіх былі добрыя сябры і каб вы самі былі добрымі, сапраўднымі сябрямі!