Дагэтуль не бачыў
да зарэзу патрэбна
да заўтра развіталіся
разбураны дарэшты
3 даўна павялосяоно
выцерці да суха
цярпець да часу
за вочы гаварыць
стаяць на відавоку
быць (на) віду
мяккі на вобмацак
заданне на выбар вучня
бегчы на выперадкі і
на вякі захаваць,
забіць на глуха
запомніць на заўсёды
3 нарок не прыдумаеш
захопленыя (знянацку
сказаць на паследак
(на)раўне з братамскочыць 3 разбегут
ударыць 3 размахут
3 рэдку сустракацца
- 3 ходу адказаў
3 часам разабраўся
на бягу падсілкавацца
Гэта мне на руку, а
прачнуцца на світанні
бегчы на перагонкі
прастрэлены на скрозь
удаўся на славу
вывучыць на памяць.
Яго пагрузілі ў крытую брызентам машыну вечарам, перад захадам сонца. У намордніку. Грузілі ваенныя - узялі ўчацвярых адумыслую мядзведжую клетку, абабітую металічнымі лістамі, у якой ён сядзеў, паднялі па легарах у кузаў, працягнулі па падложцы і паставілі ля самай кабіны. Двое ваенных селі ў кузаве на адмысловых, прывінчаных да падлогі сядзеннях, двое палезлі ў кабіну, да шафёра.
Разам з ім, Арчыбалам, пагрузілі ў кузаў кавуны ў мяшку - ён добра чуў нюхам, - бліскучыя на святле бутэлькі ў скрынцы, з якой пахла гарэлкай, - пах гарэлкі ён вельмі любіў; салдаты доўга бразгалі цынкавымі вёдрамі і бляшанкамі, і цяпер, калі ён, Арчыбал, астаўся адзін у клетцы, сярод паху тырсы - пілавіння з пяском - з манежа, якой ён прапах сам, бензіну, каўбасы, батонаў, рафінаду, пячэння, яблык, шакаладных цукерак; лавіў носам пах мёду - густы, здавалася, не той са слоікаў, які яму давалі ў цырку, а з лесу, што ў асінавых дуплах, якім пахла некалі маці, і ад гэтага ў яго пяршыла ў горле, круцілася галава і хацелася хутчэй на волю, якую ён нанава пачуў сваім мядзведжым нутром толькі цяпер, калі бразнулі дзверцы ў машыне і загудзеў матор. У душы ў яго як усё роўна што азвалася - далёкае і вабнае.