У мяне, ёсць сабака. Завуць яго Жуля. Гэта невялічкі сабака. Сам ён увесь чорны, а лапкі і грудка жоўтыя. Вочы ў яго вялікія, круглыя і зяленыя. Ён жыве у нас ужо дзесяць год. Кармлю я свайго сабаку тры разы ў дзень. Ён вельмі любіць малако, цукар і костачкі. Мы з ім заўсёды ходзім гуляць у лес.Я кідаю яму галінкі, а ен іх прыносіць. Жуля вельмі разумны сабака, адданы. Аднойчы ў яго жыцці здарыўся такі выпадак. Летам мой тата з сябрамі пайшоў на возера пасля працы і ўзяў з сабой Жулю. Татка з сябрамі смяяліся, купаліся і жартавалі. Раптам адзін татаў сябар пачаў тануць. Тата не разгубіўся і кінуўся на дапамогу, і якое ж было яго здзіўленне, калі Жуля кінуўся за ім. Калі яны ўжо падплывалі да берага і ў таты не хапала больш моцы плыць далей, наш сабака схапціў тату за валасы і пачаў цягнуць да берага. З таго самага часу тата палюбіў Жулю яшчэ больш. Мы заўседы ўспамінаем гэты выпадак. Вось такі ў нас разумны і адданы сабака. Для нас ен не проста жывела, а самы сапраўдны член нашай сям’і.
Жупан – верхняя мужчынская вопратка (гістарызм)
Пуд – мера вагі (гістарызм)
Ударнік – той, хто лепш за ўсіх працуе (гістарызм)
Фальварак — невялікае сельскае паселішча (гістарызм)
Будзёнаўка – вайсковая шапка (гістарызм)
Дзіда – халодная зброя (гістарызм)
Каптан – верхняя мужчынская вопратка (гістарызм)
Камбед – камітэт беднаты (гістарызм)
Пяцігодка – пяцігадовы план (гістарызм)
Рыдван – вялікая дарожная карэта (гістарызм)
Архаiзмы
Ядваб – шоўк (архаізм)Дзясніца – правая рука (архаізм)Палясоўшчык – ляснік (архаізм)Грабар – землякоп (архаізм)Каморнік – землямер (архаізм)Адродак – нашчадак (архаізм)
Бортнік-пчаляр(архаізм)
Вуй – дзядзька па матчынай лініі (архаізм)
Вакацыі-канікулы(архаізм)
Рабунак -грабёж(архаізм)