Язык да Кiева давядзе;Ліхую жонку язык б'е.; Гультаёў язык работы не баіцца; Са сваго языка спусціш - на чужым не зловіш; Язык не сцяг, а дружыну водзіць; За яго языком не паспееш і басяком; Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе; І ў каровы язык доўгі, ды яна маўчыць;
Я бачу маці кожны дзень. Якая яна? Трэба прыгледзецца. Твар круглявы, смуглы, з маршчынкамі каля вачэй. Вочы карыя, ясныя. Позірк часцей глыбокі і спакойны. Па ім я чытаю, ці задаволена мной мама, ці падабаюцца мае паводзіны. На жаль, часам я заўважаю сум у вачах, непакой у позірку. Мабыць, мама стамілася пасля работы. У такія моманты я імкнуся дапамагчы ёй у справах або даць магчымасць адпачыць. Валасы ў мамы цёмныя, коратка падстрыжаныя. Я бачу, што ў іх ужо прабіваецца сівізна. Але ад гэтага яна не выглядае старой. Мне падабаецца мая мама, і яна заўсёды для мяне будзе самай прыгожай і самай лепшай.
Пан Завальня быў даволі заможны шляхціч, ён жыў на паўночным дзікім баку Беларусі. Пан Завальня любіў прыроду, найбольшай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы. Ён сам нічога не пісаў, але вельмі любіў казкі. Ноччу засынаў, слухаючы розныя гісторыі. Таму кожны вечар хто-небудзь павінен быў распавядаць яму якую-небудзь аповесць, а ён слухаў цярпліва, Калі ж прыязджаў да яго падарожнік, то ён браў яго ласкава, частаваў, пакідаў начаваць, выконваў усе жадункі, абы толькі той расказаў яму што-небудзь. Самым дарагім быў для яго той госць, які мог распавесці гісторыю, быль або анекдот.
Гультаёў язык работы не баіцца;
Са сваго языка спусціш - на чужым не зловіш;
Язык не сцяг, а дружыну водзіць;
За яго языком не паспееш і басяком;
Языком гару зверне , а на працы месца не знойдзе;
І ў каровы язык доўгі, ды яна маўчыць;