М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Написать про собаку на белоруском языке

👇
Ответ:
биг8
биг8
31.12.2020
ы жывем побач з ручаём. Гэта сапраўдны аазіс ў цэнтры вялікага горада. Мне падабаецца хадзіць да ручая па ваду. Яна чыстая, «мяккая» і добрая на смак. Чай, завараны на гэтай вадзе, вельмі смачны.Сцежка да ручая бяжыць уніз. І злева, і справа яе растуць дрэвы. Вось сям'я стройных бярозак золата ў промнях сонца. Пад подыхам лёгкага ветрыку серабрацца асіны. А вось алея велічных алей, насаджаных добрымі людзьмі. На вяршыні кожнай елі вісіць шмат шышак. Будзе вавёрачкі што па грызці гэтай зімой! Іх можна часта тут ўбачыць, яны зусім не баяцца людзей. Аднойчы вавёрачка спакойна ласаваўся насеннем прама з маёй далоні. Я яе вельмі добра разгледзеў. Вочкі ў яе, нібы пацеркі, а насенне яна есць вельмі хутка і ў адно імгненне з'ядае. Добрая восенню рабіна з ярка-чырвонымі гронкамі дарослых ягад! Ёсць такая прыкмета: шмат ягад на рабіны - будзе халодная зіма. Я не баюся холаду і які б ні быў страшны мароз, мне гэта ўсё роўна - я іду за вадой. Узімку дрэвы апранаюць цёплыя снежныя футра. Снег іскрыцца на сонца, пераліваецца каштоўнымі дыяментамі. Такая прыгажосць, што проста дух захоплівае!Як мне шкада тых людзей, якія не маюць магчымасці хадзіць да ручая па ваду і любавацца яго прыгажосцю!
4,6(6 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
a06b07c2005
a06b07c2005
31.12.2020

Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было. 

Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. 

Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх. 

Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе. 

Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.

Подробнее - на -

4,4(67 оценок)
Ответ:
vova147228
vova147228
31.12.2020
Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
4,4(23 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ