М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
pyzasv
pyzasv
07.06.2023 16:09 •  Беларуская мова

Найдите и перешлите мне твор'' хлеб наш надзённы'' срачняк надо завтра здавать

👇
Ответ:
prve17
prve17
07.06.2023
Готово!
"У мінулым, калі сяляне вялі натуральную гаспадарку, з-за войнаў ды неўраджаеў здараліся так званыя галодныя гады. Галодным год называўся тады, калі хлеба і гародніны не хапала да новага ўраджаю, нават калі хлеб пяклі напалову з мякінай, а галоўнымі вітаміннымі прадуктамі былі крапіва, шчаўе ды лебяда.«Адным з такіх галодных гадоў, — расказваў мой дзядзька, — быў 1921 год, калі наша тэрыторыя адышла да Польшчы. Тады ў нашай вёсцы часова па хатах размясцілі польскіх жаўнераў. Ім выдавалі сухі паёк — кансервы і хлеб.І вось аднойчы раніцай жаўнер, які жыў у маіх суседзяў, паснедаўшы, паклаў рэштку хлеба на паліцу і пачаў збірацца на службу. За ім з печы ўвесь час уважліва назіраў сямігадовы Юзік, сын гаспадароў. І так яму хацелася хлеба, што ён не вытрымаў і, не зводзячы вачэй з паліцы, дзе ляжаў хлеб, пачаў сваё жаданне агучваць, праўда, у выглядзе песні, мяркуючы, напэўна, што так паляк нічога не западозрыць.«Салдат пойдез на вуч-о-о-обу-у-у, а я хле-е-е-еба-а-а адрэ-э-эжу-у-у», — некалькі разоў праспяваў малы.Жаўнер, пачуўшы Юзікаву «песню», адшпіліў свой шырокі рэмень і, паказаўшы яго Юзіку, на чыстай беларускай мове, прыпраўленай парай «моцных» слоў, сказаў: «Я табе, сукін кот, адрэжу!»«Чэрствым, нячулым, — працягваў дзядзька, — аказаўся гэты салдат у адрозненне ад многіх нашых вяскоўцаў, якія ў галодныя гады дапамагалі адзін аднаму выжыць».Далучаюся да гэтых дзядзькавых слоў, бо памятаю, як мая бабуля заўсёды частавала чым-небудзь майго сябра Стасіка, калі ён прыходзіў да мяне пагуляць.А аднойчы ён прыйшоў, відаць, зусім галодны, бо, з’еўшы міску «забеленых» малаком клёцак, сказаў: «Якія смачныя клёцкі! Я такіх клёцак, здаецца, з’еў бы яшчэ мільён мільёнаў хатаў».Бабуля засмяялася і наліла яму яшчэ поўную міску гэтых клёцак.Вось яна якая, «галодная арыфметыка».Цікава, а колькі людзей можна было б накарміць мільёнам мільёнаў хатаў клёцак?А яшчэ бабуля расказвала, што адна маладая жанчына ў галодны год ніяк не магла навучыць малога сына маліцца.«Ойчэ на, ктуры…» — спраўна паўтараў ён услед за маці, але, як толькі даходзіў да «хлеба нашэго», далей справа не ішла. Малы плакаў і крычаў: «Мама, хачу хлеба!» Разам з ім пачынала плакаць і маці, бо дзе яго было ўзяць таго хлеба.І толькі калі пачалі пячы духмяны хлеб з жыта новага ўраджаю, хлопчык хутка вывучыў асноўную хрысціянскую малітву, у якой людзі на розных мовах просяць у Бога для сябе галоўнага — хлеба."
4,7(82 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:

ответ:Асноўная думка:

Я у Полацку

План

1.Прыезд{я прыехаў, с бацькамі, мы прыйшлі}

2.Славутасць{У горадзе ёсць, самы старажытны ў}

3.Гісторыя{ён быў заснаваны, 'гісторыя горада'}

4.Новы сябар.

Полацк

Мы с бацькамі вырашылі з'ездзіць у Полацк. Я і тата ўзялі заплечнікі, а мама сумку і грошы. Ехалі мы на машыне.

Калі мы прыехалі, то заўважылі геаграфічны цэнтр Еўропы, ён нагадваў компас, і паказваў стараны гарызонту. Потым мы паехалі да -Ефрасінеўскага манастыра. За тым мы рушылі да Полацкага музея сярэдневяковага рыцарства. У ім былі даспехі, мечы, тапары і дзіды.

Горад нагадвае музей. Першае ўпамінанне аб гэтым горадзе было ў васемсот шэсцьдзясят другім годзе.

Горад мне вельмі спадабаўся, там я завёў новага сябра, з якім маю зносіны па сей дзень. Калі я пачынаў садзіцца ў машыну, ён мне пажадаў поспехаў.

Так я за адзін дзень пазнаёміўся з новым сябрам і даведаўся больш пра самы старажытны горад Беларусі.

Объяснение: сочинение

4,5(26 оценок)
Ответ:
bearwithsphere

4,5(92 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ