Кожны час года выдатна па -свойму. Я , напрыклад , люблю блукаць зімовым ціхім вечарам па заснежаных вуліцах і любавацца прыродай , якая заснула да вясны. Я выходжу на вуліцу. Дыхаецца глыбока і свежа. Дрэвы пакрытыя шапкамі снегу. На верхавінах - снежныя піраміды. Сонца ўжо зайшло , і неба на гарызонце далікатна- ружовае . Непрыкметна цямнее , і на вуліцах запальваюцца ліхтары. Ад іх святла снег іскрыцца маленькімі агеньчыкамі . Я іду па вячэрняй вуліцы і любуюся зімовым пейзажам . Жамчужынка - сняжынкі ціха падаюць мне на далоні . Па-мойму , няма нічога цікавей , чым любавацца іх мудрагелістай формай. А снег усё ўзмацняецца . І вось ўжо не іскрыстыя кропелькі , а мудрагелістыя шматкі падаюць з неба. А падзьме ветрык - і сярэбраная пыл круціцца ў паветры. Мне здаецца , мільёны маленькіх алмазаў ўюцца пад вулічнымі ліхтарамі. Падымеш галаву - і ўбачыш крыштальныя ледзяшы незвычайнай формы. У двары чуецца нейкі шум. Гэта дзеткі радуюцца які выпаў снезе. Некалькі хвілін - і гатова снежная баба з венікам у руцэ. Але мне пара вяртацца . Я атрымала незвычайны зарад бадзёрасці . Як быццам матушка -зіма ўдыхнула ў мяне новыя сілы. Зімовы вечар , я думаю , непаўторнае па прыгажосці і адчування час.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу. Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя. Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным. У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння. Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.