М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Написать сачынене на беларуском языке на тэму як я сябру

👇
Ответ:
juwal
juwal
08.01.2022
Шмат ведау набыу я у школе. У мяне заусёды былi адметныя адзнакi . А мой сябар i не марыу аб такiх адзнаках . Не мог ён атрымаць адметнай адзнакi не па матэматыцы , не па рускаму , не па беларускай мове . Вось i вырашыу я дапамагчы яму . Дау яму трынажор на усiм предметам , па якiм я рыхтавауся да урокау , калi адставау ад класа па ведам i праз некалькi дзен ён атрымлiвау такiя ж адзнакi як i я . Вось так я дапамог сябру .
4,8(3 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
SAVAAVAAS
SAVAAVAAS
08.01.2022

ответ: савецкія гісторыкі-шавіністы называлі старабаўгарскую мову "древнерусским языком" і будавалі на гэтым цэлыя антынавуковыя канцэпцыі аб міфічным "древнерусском государстве" (пад якім падразумевалі Кіеўскую Русь і часова залежныя ад яе землі), аб "узьнікненьні" беларусаў, украінцаў і рускіх зь міфічнай "древнерусской народности" і аб пачатку беларускай мовы з ХIV стагоддзя, а беларускай гісторыі - з 1917 года. Рускія афіцыёзныя гісторыкі прыдумвалі гісторыю, каб абгрунтаваць нібыта натуральнасьць існаваньня СССР, расейскі каляніялізм і расейскія прэтэнзіі на Ўкраіну і Беларусь. Я сказаў у пачатку, што, азіраючыся на гісторыю нашай мовы, займае дых. Таму што на старабеларускай дзяржаўнай мове неверагодна шмат напісана, таму, што я зачараваны яе багацьцем, вобразнасьцю, распрацаванасьцю і хараством. Пачытаўшы на старабеларускай кніжнай мове, разумееш, чаму Максім Багдановіч, седзячы ў расейскім горадзе Яраслаўль і акунуўшыся ў чытаньне гэтай мовы, стаў вялікім паэтам. Вось жа і сапраўды, што "як алень спрагнелы, мкнець да вады крынічнай, шукаю Бога я". Апошняя зьмена кніжных і афіцыйных моваў адбылася шмат дзе ў Эўропе (і ня толькі ў Эўропе) у ХVIII-ХІХ стагоддзях, у пэрыяд узьнікненьня нацыянальных рухаў супраць імпэрыяў, з разьвіцьцём літаратуры рамантызму і ў выніку стварэньня нацыянальных дзяржаваў. У гэты час адбываецца пранікненьне ў літаратурны і афіцыйны ўжытак народнай мовы (гэта значыць мовы, на якой гаварылі і сьпявалі шырокія масы народа). Менавіта гэтая мова стала мовай нацыянальнай літаратуры, менавіта за яе змагаліся нацыянальныя рухі, менавіта на ёй будавалася нацыянальная дзяржава і новая нацыянальная культура. Беларуская гісторыя, таксама як і гісторыя іншых народаў, добра ілюструе гэты моўны працэс. Цяперака, азірнуўшыся за сабой, углядаючыся ў глыбіню, у наш народны лёс, можам сказаць коратка і ёмка: Беларуская мова - гэта мы. Але ёсьць яшчэ вышэйшая цана мовы, якая не вымяраецца нават жыцьцямі. Мова належыць усім пакаленьням народу, якія жылі дагэтуль і якія будуць жыць потым. Мова належыць мінуламу і будучыні. Ніхто ня мае права разбуральна распараджацца лёсам нацыянальнай мовы (а толькі станоўча), ніякі чалавек і ніякое пакаленьне народу. Мова ёсьць трансцэндэнтная, вечнасная каштоўнасьць нацыі. Таму пытаньне існаваньня ці абмежаванасьці ўжываньня мовы ніколі і нідзе не вырашаецца на рэфэрэндумах. Бо людзьмі (пакаленьнем) могуць маніпуляваць. Не дазваляюць вынясеньня лёсу мовы на рэфэрэндум і беларускія законы. У цяперашніх абставінах, калі ўлады рэжыму прыніжаюць беларускую мову, зачыняюць беларускія школы ды беларускія газэты, па афіцыйных крыніцах вядома, што больш за 86 адсоткаў грамадзянаў Беларусі лічаць беларускую мову сваёй роднай, але толькі каля сарака адсоткаў карыстаюцца ёй ў жыцьці. І тут узьнікае пытаньне, якое мне задавалі ўсюды, на якое ня проста адказаць і цяжка ўсім растлумачыць. Бо не разумеюць. Пытаньне гэтае гучыць так: "А чаму беларусы між сабой не гавораць па-беларуску?" Усе на сьвеце між сабой гавораць па-свойму. Цыганы, якія ніколі ня мелі і ня маюць сваіх школаў, бо не існуе цыганскай пісьмовасьці, а між сабой -- гавораць па-цыганску. Ня знойдзеш цыгана, які б не гаварыў па-цыганску. Дык у чым жа справа? Ня стану і я адказваць на дзіўнае пытаньне, тым больш, паўтаруся, што нідзе нас у гэтым не разумеюць. Зазначу толькі, што, для датрыманьня чалавечай годнасьці і нават найпрасьцейшага культурнага звычаю ці маральнага рушэньня, заўсёды патрэбнае стараньне і сіла духа. У канцовым выпадку вырашае воля. Нішто ня можа перамагчы волю людзей, калі яна моцная і калі яна ёсьць. З гэтага гледзішча не павінна б існаваць праблемы беларускай мовы ў Беларусі. Бо заўсёды можа стацца так, як усе захочуць. Мы мусім усьвядоміць, што ў нас самых засяроджаная велізарная магчымасьць: без вялікай бойкі, бяз грукату, бяз шуму і страт у корані перамяніць становішча і высока падняць нашу беларускую мову ў нашай краіне. Менавіта так думаюць і робяць усе ва ўсім сьвеце. Патрэбныя толькі хаценьне, воля і добры чын. Дык чаму ж беларус зь беларусам не гавораць па-беларуску?..

Объяснение:

4,5(83 оценок)
Ответ:
Илья2519
Илья2519
08.01.2022
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
4,5(31 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ