М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
sofia2204
sofia2204
18.06.2022 13:09 •  Беларуская мова

Складзице и запишыце сказы са словами зараз, цяпер. разбярыце их па членах сказа

👇
Ответ:
artiktikhonov
artiktikhonov
18.06.2022
Зараз мы павячэраем і пойдзем на шпацыр. - Цяпер - акалічнасць, мы - дзейнік, павячэраем, пойдзем - выказнік, на шпацыр - дапаўненне.

 Цяпер у нашай сабакі ёсць новая будка. - Цяпер - акалічнасць, будка - дзейнік, ёсць - выказнік, будка - дадатак, новая - вызначэнне.
4,7(17 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Rou234
Rou234
18.06.2022
Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.

Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яўяецца нізшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы царскі рэжым. І таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, сталі духоўна беднымі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняў, п'яняк.

Лабановіч - чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды - адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановіч, як і працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаўнікі мясцовых улад і іх прыслужнікі, якія на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.

Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я.Коласа. Часамі ён памыляўся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Лабановіч быў мужным і непахісным у час суровых выпрабаванняў, з якіх ён выйшаў з адзінай думкай: "Чалавек павінен жыць для дабра, ён павінен быць карысным людзям".
4,5(31 оценок)
Ответ:
A1mSh1k
A1mSh1k
18.06.2022
Віцебск - адзін з абласных цэнтраў Беларусі. Гэта даволі вялікі горад. Тут жыве больш як чатырыста тысяч чалавек. Назва горада паходзіць ад назвы ракі Віцьба, на якой ён быў пабудаваны.
Віцебску больш за тысячу гадоў. Яго гісторыю можна прасачыць у шматлікіх помніках архітэктуры, якія захаваліся са старажытных часоў. Найбольш вядомымі архітэктурнымі славутасцямі Віцебска з'яўляюцца гарадская ратуша, Губернатарскі палац, Дабравешчанская царква, Казанская царква і многія іншыя. У Віцебску велізарная колькасць рэлігійных збудаванняў: як праваслаўных і каталіцкіх, так і іншых канфесій. Напэўна, ні ў адным іншым горадзе нашай краіны няма столькі цэркваў і храмаў.
Віцебск - буйны прамысловы цэнтр. Тут размешчаны такія беларускія вытворцы, як "Віцязь", "Белвест", "Чырвоны Кастрычнік", "Віцьба", шырока вядомыя як на тэрыторыі Беларусі, так і за мяжой.
Вiцебск таксама з'яўляецца культурным цэнтрам. Тут знаходзяцца тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр лялек "Лялька", філармонія. У горадзе рэгулярна праходзіць фестываль "Славянскі базар" - мерапрыемства міжнароднага ўзроўню. Дзякуючы гэтаму фестывалю пра Віцебск ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Мяне гэта радуе, таму што Віцебск - цудоўны горад, пра які варта ведаць.
4,4(72 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ