М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

Вызначыць род назоуникау : кацяняты часта круцяцца вакол свайго хваста . яны спрабуюць ухапиць яго лапками або зубами .гэта не проста забава . так кацяняты хитрую навукупалявання. з дапамогай хваста яны трэнируюць дробныя и дакладныя рухи

👇
Ответ:
Anny505
Anny505
18.01.2020
Кацяняты - кацянё - н.р.
Хваста- хвост- м.р.
Зубамi- зуб - м.р.
Забава- ж.р.
Навуку -навука- ж.р.
Палявання - паляванне - н.р.
Кацяняты - кацянё - н.р
Хваста - хвост - м.р.
Рухi - рух- м.р.
4,4(15 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
albkvd
albkvd
18.01.2020

Тэма Радзімы з'яўляецца адной з вядучых тэм у творчасці Лермантава. Радзіма - станоўчы ідэал паэта, таму такая вялікая жаданне паэта апець яе, якой бы яна ні была. У вершах паэта Радзіма паўстае рознай: з аднаго боку, для яго Расея - яго Радзіма, дзе ён нарадзіўся і вырас. Такую Расею Лермантаў любіў і праслаўляў. З іншага боку, ён бачыў Расею як краіну, у якой кіруе грубая, жорсткая ўлада, пераважная ўсе чалавечыя імкнення, а галоўнае, народную волю. Гэта дваякае разуменне Расіі і адбілася ў вершах Лермантава.

Поспехі.

4,6(42 оценок)
Ответ:
Elena207207
Elena207207
18.01.2020

Вобраз Лаўрука ў апавядання З.Бядулі “На каляды к сыну” упершыню паўстае праз успаміны яго маці. Старэнькая бабуля Тэкля засталася адна на сталым веку, і адзіная пацеха яе сэрца – успамін пра сына, які з’ехаў у горад. Яна сядзіць каля старой сваёй хаткі і думае пра яго, спрытнага і прывабнага хлопца. Такім і мы бачым Лаўрука – падлеткам, здатным да вучобы. Ягоныя здольнасці заўважыў пан і дапамог хлопчыку атрымаць адукацыю, паехаць у горад і зрабіцца там паважаным чалавекам.

Не гледзячы на тое, што жыццё ў Лаўрука склалася добра, ён у апавяданні – адмоўны персанаж. Вобраз ягоны выклікае прыкрасць. Толькі маці ягоная ганарыцца ім, бо матуліна сэрца не заўважае нічога, любоў ягоная бязмежная. Аднак, праўду пра свайго сына казаў яшчэ бацька, пакойны Цыпрук. Ён заўважыў, што сын заганарыўся і цураецца сваіх простых, вясковых бацькоў.

З самім Лаўруком чытач сустракаецца ўжо напрыканцы апавядання. Маці не вытрывала адзіноты ў сваёй хатцы і вырашыла выправіцца на Каляды да свайго сына. Мы бачым, як ідзе яна праз лес, ночыць у незнаёмай вёсцы, як чакае яна сустрэчы і распавядае ўсім, які добры ў яе сын. Яна марыць, як выпрастае ногі, пагрэецца, пабачыць роднага сыночка. Але мы ўжо разумеем, што спадзевы старой не спраўдзяцца. Аўтар паказвае нам, што маці не ведае нават, дзе жыве яе сынок, ці ёсць у яго дзеці. Ні воднага пісьма не напісаў адзіны сын да сваёй маці за доўгія гады.

Наступае момант доўгачаканай сустрэчы. І тут мы бачым Лаўрука – паніча “у чорным сурдуце”. Ён пазнаў яе, але засаромеўся. Бразнуў дзвярыма і нават не абняў Тэклю. Ягонай любові да роднай маткі хапіла толькі, каб перадаць ёй са служкай некалькі трохрублёвых купюраў. Сэрца Лаўручка ачарсцвела. Ён паўстае перад намі выпеставаным улюбёным сыночкам, які адмовіўся ад бацькоў дзеля фанабэрыстасці. Засаромеўся свайго паходжання, бо “выбіўся ў людзі”.

З.Бядуля супроцьпастаўляе ягонае дзіцячае імя “Лаўручок” афіцыйнаму “Лаўрэнцій Кіпрыянавіч”, як называюць яго ў канторы. Такім чынам, падкрэслівае, што вобраз, які пестуе ў сваім сэрцы Тэкля, ужо даўным даўно перастаў адпавядаць ганароваму чыноўніку, у якога пераўтварыўся яе сын.

Объяснение:

4,4(89 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ