І думка вынікне — праходзіць,
Як тыя хмаркі на заходзе,
Што без слядочка, быццам цені,
У смутным нікнуць задуменні.
2.
Званок, другі і зараз трэці,
І дрыгнуў поезд, быццам чэрці
Яго сярдзіта скаланулі,
Дождж цэлы іскар сыпанулі
І страшным рогатам заржалі
Ды з дымам далей паімчалі.
3.
І люду мноства тут хадзіла,
Найболей моладзь гарадская,
Ды худасочная, благая,
Ўсё панічы-зухі, паненкі,
А станік іх, бы ў восак, ценкі;
Ідуць, шнуруюць па дарожках,
А чаравічкі на іх ножках
Так і паскрыпваюць, спяваюць,
Нібы капыцікі мільгаюць;
Ідуць, спусціўшы вачаняткі,
На погляд ціхі, як ягняткі.
4.
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.
5.
Хоць я няволяй цяжка змучан
І з родным берагам разлучан,
Ды я душою ажываю,
Як вокам мыслі азіраю
Цябе, мой луг і бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою
Даўнейшых спраў вартаўнікамі
І ззяюць грозна жараламі.
ответ: это сочинение на белорусском только по другому
Маці. Гэтае слова адразу вяртае мяне да майго шчаслівага дзяцінства, да доўгіх дзён і кароткіх начэй. Але для яе, роднай, самай блізка , усё было наадварот: і дзень хутка мінуў, і ночка доўга цягнулася, так як абачлівая яна чула кожны шолах маіх ручак. Маці для кожнага з нас – гэта і надзейная абарона, гэта і надзейны прытула . Маці – захавальніца хатняга ачага, верны талісман ўсяго жыцця. Нездарма менавіта ёй прысвечана столькі вершаў і апавяданняў, нездарма менавіта яна выклікае заўсёды толькі цёплыя пачуцці. У жыцці кожнага з нас бываюць хвіліны, калі трэба абавязкова расказаць пра тое, што адбываецца ў душы, распавесці таму, хто зможа цябе зразумець, хто не перапыніць заўчасна размову, не будзе над табой кпіць – наогул таго, хто зможа падзяліць з табой і радасць, і гора. Гэта, вядома ж, маці. Вядзе яна нас, нясмелых, няўпэўненых дзетак, праз усё жыццё, не заўважаючы, што мы ўжо сталі дарослымію.Мая маці – лепшая ў свеце, таму што яна самы родны чалавек. Без мамы я б не з’явіўся на зямлі. Яна самая добрая, лепш за ўсіх разумее мяне прыйдзе на дапамогу ў цяжкую хвіліну, выслухае і дасць мудры савет.
А яшчэ ў маёй мамы залатыя рукі, яна ўмее ўсё на свеце: добра рыхтуе, вяжа , заўсёды ў нашым доме парадак і чысціня. Мама мне дапамагае рабіць хатняе заданне, клапоціцца пра мяне.
Мама – самы дарагі чалавек на свеце. Якое гэта прыгожае слова : МАМА. Яго хочацца прамаўляць зноў і зноў. Гэтае слова дорага дзецям.
Я вельмі люблю сваю мамачку. Калі я яе бачу , мне хочацца яе пацалаваць і бясконца шаптаць : «Матуля , я цябе люблю ! »
Мая мама мяне шмат чаму навучыла. У пяць гадоў я ўжо ўмеў чытаць, добра лічыў дзякуючы намаганням маёй Мамулі. Хачу ёй сказаць за гэта дзякуй. Я думаю , што было б са мной, калі б у мяне не было мамы? Без мамы не было б мяне на свеце. А жыць без матулі было б сумна. Без яе няма радасці, цяпла, утульнасці і, самае галоўнае, любові.