М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
Romanova33
Romanova33
28.03.2020 21:05 •  Беларуская мова

Прачытац,падзялiтэкст наисказы,расстауляючы патрэбные знакiпрапынку.падкрэсли клiчныя сказы .устау лiитары цi даводзилася вам у чэрвенi быц на лузе цiзауважилiяго расфарбоуку тры колеры пануюць на чэрвеньскiм лузе -червоны ,жоуты,зялены,гэта цвиiтууь лугавые кветкiяк првгожа нааокал а якач ахоплiвач радасць аж спяваць хочацца а чаму б i не заспяваць

👇
Ответ:
vinogradovanactaxa
vinogradovanactaxa
28.03.2020

Цi даводзiлася вам у чэрвенi быць на лузе? Цi заўважылi яго расфарбоўку? Тры колеры пануюць на чэрвеньскiм лузе: чырвоны ,жоўты,зялёны, гэта цвiтуць лугавые кветкi. Як прыгожа навокал! А якая ахоплiвая радасць, аж спяваць хочацца! А чаму б i не заспяваць?

4,7(95 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Belka172
Belka172
28.03.2020
Вось і надышла доўгачаканая вясна. Зазелянела ўсё наўкол:  трава, дрэвы, кусты. На ўсю моц зашчабяталi птушкі. Пацягваючыся, выпаўзаюць са свайго жылля звяры, прачнуліся ад зімовай спячкі.
Прачнуўся, вызваліўшыся ад ледзяных кайданоў, і шустры ручаёк. Заскакала вада яго з парожка на парожак, заструменілася з каменя на камень. То на сонейку блішчыць, то ў цень хаваецца.
А прырода наўкол жыве сваім жыццём. Стракочуць конікі, лётаюць матылькі, гудуць чмялі і пчолы. Сонейка іх грэе, ад ручая прахалодай цягне. Добра ім!
Птушыныя спевы ўсё гучней і гучней чуваць. Вось зацiўкалi вераб'і на бярозе. А з асіны ў гэты час чуецца голас зязюлі. Не змоўкне цяпер птушыны хор да позняй восені.
Усё наўкол распускаецца і квітнее. Хутка сокі разгуляцца на ўсю моц і наступіць зялёнае лета з яго мноствам фарбаў. Наступіць спякота.
Пакуль жа можна нацешыцца вясновай свежасцю і ўволю надыхацца вясновым паветрам, каб хапіла да наступнага года.
4,7(43 оценок)
Ответ:
Anna111864
Anna111864
28.03.2020
Улетку я часта хадзіў на рыбалку на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. Каля возера расла вольха. Закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. Асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. Я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. Так было і ў гэты аўторак. З адным толькі адрозненнем. Навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. Таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. На зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. Мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. Мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. Думаю, яна мае рацыю.
4,4(11 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ