М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
arsenii2309
arsenii2309
15.01.2022 23:44 •  Беларуская мова

3складанне слов, 3 складанне аснов , , умоляю 20 ! !

👇
Ответ:
antonzagarinp00ule
antonzagarinp00ule
15.01.2022

складанне слоў: шэф-повар,матч-турнір, міні-валейбол

складанне асноў: макраэканоміка,мікрацыкл,квазіперыяд

4,5(65 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
alina190383oztzns
alina190383oztzns
15.01.2022

Літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. Каб болыы глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. Такі прыём выкарыстаны Янкам Купалам у паэме «Курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. У параўнальным плане пададзены вобразы Сцёпкі і Аленкі ў аповесці «На прасторах жыцця» Якуба Коласа. Гэтым прыёмам карыстаўся і У. Караткевіч пры стварэнні вобразаў Пора-Леановіча і Горава ў апавяданні «Паром на бурнай рацэ».

Абодвагероі - выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. У пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, Пора-Леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва», таму «ў дапамогу яму» паставілі Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з атрадам паўстанцаў пад Ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. Сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку Пора-Леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. Бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога - шпіёніць? Але гэта толькі першае ўражанне. У. Караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?

Вось мы бачым Горава, які ў думках апынуўся ў Маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну Надзейку, марыць аб мірным жыцці. І раптам - стрэл! Гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў Пора-Леановіч. Горава ўразіў (каторы ўжо раз!) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. І яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь - адмеціна двубою. Многае можа сказаць пра героя яго партрэт. Пора-Леановіча выдавалі вочы Аўтар далей скажа: «Яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам». І тут жа Гораў Дасць дакладную характарыстыку Пора-Леановічу: «Чалавек, які сядзіць насупроць яго, - страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення». І вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.

Наступная ноч выдалася «вераб’інай». Дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. Вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. На перасцярогу бывалага салдата Івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, Пора-Леановіч рэагуе іранічна: «Табе што да таго? Няхай не суюцца ў ваду...» І калі Гораў хоча неяк абразуміць Пора-Леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ - гэта быдла, якое па галаве трэба біць. І ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. Іншага яны не варты. Людзей не шкадуй. Ні жанчын, ні дзяцей. Ідзі па трупах, і добра табе будзе.

І мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты Пора-Леановіч. Для яго галоўнае - стаць на той бок, які выйграе. А прысяга, закон гонару - гэта не для яго. Яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай Грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. Адзін (Пора-Леановіч) ведаў, што пакаранне Грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. Другі (Гораў), нічога не ведаючы, рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.

Менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць Пора-Леановіч і Гораў. Мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім народам. Такія людзі, як капітан Пора-Леановіч, не павінны жыць на зямлі, - падкрэслівае аўтар, - і адмоўны герой гіне на дуэлі.

4,7(43 оценок)
Ответ:
Rosa386433
Rosa386433
15.01.2022

у апавяданни в. быкау паказвае маці , як старую жанчыну, якая 16 год з неаслабнай надзеяй чакае з вайны свайго сына, усё яе жыццё пасля вайны запаланіла гора. аўтар яе так апісвае «гэта старая, з пасівелымі валасамі, заўседы пячальнымі вачыма, згорбленая часам». гора яе «прыбіла ўсякі інтарэс да жыцця, зламала характар, спарахніла душу - нічога няміла цяпер старой адзінокай жанчыне» . яна не адна якіх пакалечыла вайна. вось і яна як сапраўдная маці чакае сына з вайны нягледзячы ні на што. яе душэўная рана на працягу доўгага часу не можа зацягнуцца, таму что яе любімы сын загінуў на вайне. гэтую маці ў гэтым свеце нічога не трымае, у яе нічога няма, яна нікому нічога не павінна. яе жыццё праходзіць у чаканні паштальёна, які зноў будзе злым, таму што менавіта злосцю ён ратуе сваю душу ад нямога пытання, на які не можа адказаць. 

аутар гаворыць « сон не прыносіць тэклі адпачынку і збавення ад пакут. сны - працяг таго, пра што думае яна кожную хвіліну. ноччу яна бачыць васілька. але ён сніцца то пакалечаным, то цяжка параненым. сны ператвараюцца ў нясцерпны жах. усяму спрабуе знайсці яна тлумачэнне. i ўсё ўбачанае разам перарастае ва ўпэўненасць, што сын вернецца. упэўненасць настолькі моцная, што не дае чакаць у бяздзейнасці, і тэкля ідзе ўслед убачанай адзінокай постаці».

за вёскай ёсць помнік абаронцам радзімы і ахвярам вайны, за якімі яна даглядае, думаючы пра і пра сваіх родных.

апісваючы вобраз старой тэклі, васіль быкаў выкарыстоўвае азначэнні, якія характарызуюць яе душэўны стан.

4,4(59 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова

MOGZ ответил

Полный доступ к MOGZ
Живи умнее Безлимитный доступ к MOGZ Оформи подписку
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ