М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
RTF1111
RTF1111
10.12.2020 15:12 •  Другие предметы

Што характэрна для беларускай палемічнай літаратуры барока як жанру публіцыстыкі?

👇
Ответ:
skachkov1562
skachkov1562
10.12.2020
Барока абумовіла з’яўленне палемічнай літаратуры як асобнага жанру. У канцы ХVІ стагоддзя ў шматмоўнай літаратуры Беларусі распачалася спрэчка вакол мэт і прынцыпаў аб’яднання дзвюх хрысціянскіх канфесій — усходняй, праваслаўнай, і заходняй, каталіцкай. Асабліва яркі след у палемічнай літаратуры Беларусі пакінулі Іпацій Пацей, Хрыстафор Філалет, Мялецій Сматрыцкі, браты Стафан і Лаўрэнцій Зізаніі, Афанасій Філіповіч і інш. Адны з іх (Х. Філалет, С. Зізаній, Л. Зізаній, А. Філіповіч) у сваіх вострапубліцыстычных, разнажанравых творах (слова, казанне, катэхізіс, дыярыуш) абаранялі прынцыпы праваслаўя, рэзка выступалі супраць уз’яднання яго з каталіцызмам. Другія (І. Пацей) з не меншым пафасам і літаратурным майстэрствам даказвалі неабходнасць кампрамісу ўсходняй і заходняй цэркваў з захаваннем праваслаўнай абраднасці пры верхавенстве Папы Рымскага. Трэція, як М. Сматрыцкі, вагаючыся паміж гэтымі двума канфесійнымі палюсамі, урэшце прыходзілі да ўніяцтва. Палемічная барокавая літаратура Беларусі заслугоўвае ўвагі і з іншага боку. «Продкі беларусаў для “зняцця” натуральных супярэчнасцей і непазбежных канфліктаў — сацыяльных, этнічных, канфесійных, міжна-родных — абіралі не сілавыя, збройныя метады, не шлях фізічнага знішчэння ворага (апанента), а пераносілі барацьбу ў інтэлектуальную сферу, надавалі ёй формы свабоднай, адкрытай дыскусіі на старонках друкаваных і рукапісных твораў» (І. Саверчанка). Усе названыя вышэй аўтары вылучаліся не толькі своеасаблівым байцоўскім характарам, але і значным літаратурным талентам, высокай адукаванасцю. Пісьменнікі звярталіся да народнай творчасці (прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, устойлівыя параўнанні), жывой гутарковай мовы. Стыль тэкстаў вызначаўся спалучэннем просьбаў, пытанняў, заклікаў, дакораў, асуджэнняў, зваротам да навацый тагачаснай паэтыкі і рыторыкі (вузкаўжывальная лексіка, розныя тропы, сінтаксічныя фігуры і г. д.), спакойны аповед у іх пераходзіў у з’едлівую сатыру, развага суседнічала з іроніяй і інш. Творы палемістаў насычаны фальклорнай, міфалагічнай і біблейскай сімволікай, зваротамі да заходнееўрапейскай гуманістычнай літаратуры.
4,4(62 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Оленка124683
Оленка124683
10.12.2020

Паўлінка і пан Быкоўскі з'яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі "Паўлінка". Увесь сюжэт п'есы бу-дуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цу-доўную, адметную беларускую камедыю.

Паўлінка з'яўляецца ўжо ў першым акце п'есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой па-чынаецца ўвесь сыр-бор. Паўлінка — маладая, прыго-жая і прывабная сялянская дзяўчына. У потайкі ад бацькі яна сустракаецца са сваім каханым сялянскім хлопцам Якімам, якога яе бацька ненавідзіць за "палітыку". Для далейшага развіцця п'есы Я. Купала выкарыстоўвае даволі распаўсюджаны літаратурны сюжэт: больш заможны і "радавіты" шляхцюк сватаец-ца да дзяўчыны, увесь пасаг якой — яе дзявочая пры-гажосць, а таму купіць гэты тавар, на яго думку, вельмі лёгка. Звычайна, здавалася б, сюжэт аб ня-роўным шлюбе аўтар уздымае да ўзроўню на-цыянальнай праблемы. За знешняй згодай Паўлінкі з воляю бацькі, які знайшоў жаніха на кірмашы (даволі сімвалічны момант), прыхаваны пратэст дзяў-чыны.

Быкоўскі з'яўляецца ў творы толькі ў другой дзеі, на вечарынцы ў Крыніцкіх, хаця задоўга да з'яўлення героя п'есы глядач ужо і падрыхтаваны да адпаведнага яго ўспрыняцця (са слоў Паўлінкі і яе бацькі). Бы-коўскі сватаецца да дзяўчыны. Ён са скуры вылузва-ецца дзеля таго, каб прадэманстраваць перад гасцямі і Паўлінкай сваю "вышэйшасць" і "разумнейшасць". Дзеля гэтага Быкоўскі адкрыта пагарджае ўсім "му-жыцкім", асабліва беларускімі песнямі і танцамі. Яму здаецца, што дзяўчына, убачыўшы разумнага, кем-лівага і багатага пана, адразу дасць сваю згоду на шлюб. Зрэшты, гэта яго не надта хвалявала, бо бацька Паўлінкі Сцяпан Крыніцкі ўжо загадзя з "зяцем" аб усім дамовіўся. Поўны гонару і фанабэрыстасці, упэў-нены ў сабе, не разумеючы камічных сітуацый, у якіх ён аказваецца, паўстае перад намі пан Адольф. Аднак усё гэта падкрэслівае ягоную дурасць і недальнабач-насць. Таму Быкоўскі дасягае сваімі паводзінамі адва-ротнага выніку: усе героі, за выключэннем Сцяпана Крыніцкага, адкрыта кпяць з яго. Дцнак пан Быкоўскі не звяртае на гэта ўвагі і яшчэ з большай сілай спрабуе падкрэсліць сваю "панскасць", ад чаго становіцца яшчэ больш нізкім, нікчэмным, мізэрным. У выніку нават сам Крыніцкі, які хацеў бачыць у ім свайго зяця, з ганьбаю выганяе пана са сваёй хаты. Паўлінка, пан Быкоўскі — гэта своеасаблівая пара супрацьлеглых герояў, з дапамогай якой аўтар выяўляе два розных падыходы да адвечнага беларуска-га пытання — пытання "мужыцкасці" і "панскасці, шляхетнасці". Сватанне Быкоўскага выклікае ў Паў-лінкі спачатку іронію і смех, а потым, калі ўсім стала зразумела, што за шляхетнасцю і ганарыстасцю пана нічога больш няма, — пагарду. Паўлінка разумее, што не так лёгка перамагчы бацькаву волю, калі ісці на-пралом. Таму яна скарыстоўвае іншы шлях: спачатку паказвае ўсім, хто такі на самой справе пан Быкоўскі, а потым сама выбірае свой лёс.

Сапраўды, колькі смеху выклікаюць у чытача тыя сцэны, дзе пан Быкоўскі вучыць Паўлінку "панскім" танцам, або дзе пана памылкова прымаюць за выкра-дальніка Паўлінкі. У Я. Купалы гэта зусім не смех дзеля смеху. Вобразам Паўлінкі аўтар сцвярджае вы-сокую чалавечую годнасць простых людзей; сцвярджае, што шляхетнасць — гэта стан душы чалавека, які не атрымаеш у спадчыну разам з родавым маёнткам.

П'еса, напісаная на пачатку XX ст., ужо мела сваіх папярэднікаў. "Быкоўскія" свайго часу востра крыты-каваліся ў "Пінскай шляхце" В. Дуніна-Марцінкевіча, "Модным шляхцюку" К. Каганца. Я. Купала ў вобразе Быкоўскага змог настолькі ўдала акумуляваць і сінтэ-заваць адмоўныя рысы літаратурных герояў ранейшых твораў, што вобраз Адольфа Быкоўскага стаў сімва-лічным, а яго прозвішча і імя ператварылася з уласна-га ў агульнае, назыўное.

4,6(71 оценок)
Ответ:
chapllinshow
chapllinshow
10.12.2020

1)Легенды описывают отдельный эпизод исторического этнической группы или народности, в то время как в мифах изображаются практически все стороны жизни.

Миф относится к эпическим жанрам устного народного творчества; характеризуется широким обобщением символических образов, отражающих определенный уровень коллективного сознания.

Легенда – один из жанров народного эпоса, в основе которого лежат реальные исторические события.

В мифах повествуется о жизни бессмертных богов. Персонажи легенды – смертные герои, которым покровительствуют высшие силы.

В мифах охват событий значительно шире, чем в легендах.

4,8(15 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Другие предметы
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ