М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
кекай
кекай
10.12.2020 15:12 •  Другие предметы

Назавіце асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху Я. Баршчэўскага

👇
Ответ:
kononova2007
kononova2007
10.12.2020
Нарадзіўся ў фальварку Мурагі Полацкага павета Віцебскай губерні (цяперашні Расонскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і грэкакаталіцкага святара, якая, як мяркуецца, належала да шляхетнага роду. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе набыў вядомасць чытальніка і вершапісца, выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, у 1809 напісаў паэму ў класічным стылі «Пояс Венеры» (не захавалася; мова, на якой быў напісаны твор, невядома, магчыма польская або латынь). Студэнцкія канікулы часцей за ўсё праводзіў у падарожжах па наваколлях возера Нешчарда. Збіраў беларускі фальклор, апісваў курганы і гарадзішчы.

Дзякуючы сваёй схільнасці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госцем на сямейных урачыстасцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысвечаны любімай дзяўчыне, Максімовіч) і «Бунт хлопаў». Таксама займаўся жывапісам — маляваў пейзажы і карыкатуры, якія карысталіся папулярнасцю сярод мясцовых жыхароў.

Пасля заканчэння Полацкага калегіума (у 1812 ў ператворанага ў акадэмію) прыблізна ў 1816 годзе, працаваў настаўнікам і гувернёрам у розных месцах на малой радзіме. Падарожнічаў па Беларусі, збіраў фальклор.

Пецярбургскі перыяд:

У сярэдзіне 1820-х (хутчэй за ўсё 1826 або 1827) пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытную літаратуру. Выконваючы даручэнні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікабрытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне і Мсціслаўшчыне. У Пецярбургу пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, у 1839 — з Тарасам Шаўчэнкам. Уласныя рамантычныя вершы Баршчэўскага чытачы ацэньвалі без асаблівага захаплення, аднак вядома, што Міцкевіч уласнаручна дапамог паправіць некаторыя з іх. Шаўчэнка таксама крытыкаваў вершы Баршчэўскага за недастатковую колькасць у іх народнага элемента, заклікаў беларускіх пісьменнікаў служыць запрыгоненаму народу і развіваць маладую беларускую літаратуру ў дэмакратычным кірунку.

У 1840—1844 Баршчэўскі разам з іншымі членамі літаратурнага гуртка, які складаўся галоўным чынам з выхадцаў з Беларусі займаўся выданнем штогадовага альманаха «Niezabudka» («Незабудка») (1840-44) на польскай мове. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — пісьменнікамі Вінцэнтам Давідам, Станіславам-Аўгустам Ляховічам, журналістам і крытыкам Р. Падбярэзскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю. Барташэвічам, мастакамі Казімірам і Рудольфам (руск.) бел. Жукоўскімі, фалькларыстам І. Храпавіцкім, пісьменнікамі Л. Шцюрмерам, В. Рэутам, Т. Лада-Заблоцкім, А. Грозай(руск.) бел., Л. Грот-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага сучаснікі называлі Г. Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты звіленскім «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф. Лаўцэвіча) забароненыя вершы.

На старонках «Незабудкі» Баршчэўскі друкаваў галоўным чынам апавяданні ў вершах. Ад класіцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню былі надрукаваныя яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», магчыма ім апрацаваная (аўтарства цалкам не даказана) народная песня «Зязюля».

У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — кнігу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (тамы 1-4, на польскай мове, гравюры Р. Жукоўскага(руск.) бел.), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісах «Rocznik literacki» і «Athenæum». Матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменнік А. Здановіч. У часопісе «Рубон» у 1847 годзе выйшла другая частка аповесці «Драўляны дзядок і мадам Інсекта».

Апошнія гады жыцця:

У 1846 (або ў 1847) годзе (магчыма, у 1847-м) па запрашэнні польскага пісьменніка Г. Ржавускага(руск.) бел. пераехаў у горад Чуднаў на Валыні. Баршчэўскі падтрымліваў блізкія сяброўскія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К. Пятроўскім і доктарам Г. Кёлерам, збіраў матэрыялы пра археалагічныя аб'екты, падарожнічаў. У 1849 ў Кіеве выдаў першую частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі балады, паэма «Жыццё сіраты», аповесць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х захварэў сухотамі і пасля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў Чуднаве.
4,8(49 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
YanaNiki
YanaNiki
10.12.2020
Если уровень Мирового океана поднимется на 65 м, то все прибрежные районы, особенно низменные будут затоплены. Водное пространство значительно расширится. Если площадь суши сократиться, значит уменьшиться и континентальность климата. Он станет более мягким и влажным. Соответственно, изменится животный и растительный мир. Для предупреждения таяния ледников, надо бороться с факторами, которые это вызывают – с глобальным потеплением. Таким образом, надо стараться уменьшить выброс парниковых газов и предупредить разрушение озонового слоя.
4,8(51 оценок)
Ответ:
nadyayde
nadyayde
10.12.2020
Альпийско-Гималайский горный пояс начинается на юго-западе Европы и тянется неширокой полосой к востоку. В него входят Пиренеи, Альпы, Карпаты, Кавказ, Апеннины, Балканы, а также равнины во внутренних впадинах. Продолжением Альпийско-Гималайского пояса в Азии является Малоазиатское нагорье. На севере длинной цепью тянется Понтийский хребет, на юге — горы Тавра; Армянское нагорье; Гиндукуш; Памир; Гималаи и Тибетское нагорье.
Граница между частями света Европой и Азией чаще всего проводится по восточной подошве Уральских гор и Мугоджар, реке Эмба, по северному берегу Каспийского моря, по Кумо-Манычской впадине и Керченскому проливу.
4,7(59 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Другие предметы
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ