У апавяданні В. Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці. Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак. З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».
Эта историческая песня относится ко времени Крестьянской войны 1773-1775 годов. Предводителя этой войны звали Емельян Иванович Пугачёв.По названию "Пугачев казнён" понятно, какие события послужили для неё основой - казнь Пугачева.По объему песня короткая, но даже в этих семи строках понятно, как любили и уважали крестьяне Емельяна Пугачёва, обращаясь к нему: "Емельян ты наш родной батюшка!..."Песня проникнута тоской, страхом, горем...В песни присутствуют такие средства художественной выразительности, как: -олицетворение ("Красное солнышко закатилось ..."); -эпитеты ("родной батюшка", "сироты горемычны");Ведь он заступился за крестьянский рабочий народ, который был уже ужасно истощен и работал, не покладая рук.Даже Екатерина II дала палачу тайную чтобы он смягчил казнь.
Автор любуется героями, очерк наполнен гордостью за
свой народ, за неисчерпаемость богатств его душевных сил,
не сломленных веками крепостной неволи.
Так раскрывается в рассказе тема народа.
По существу, очерком "Хорь и Калиныч " Тургенев
совершил своего рода переворот в решении темы
народа. В крестьянине он разглядел не только личность,
но и ее творческий интеллектуальный потенциал,
который необходим для развития русской нации.
не за что))