М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации

А 30. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце прыметы, характэрныя
для гэтага стылю. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі.
Растлумачце напісанне слоў.
Касіць ця..ка. Асабліва ў кустах, дзе касой (не вельмі раз-
махнешся. Пасля (дзвюх трох гадзін касьбыса, накасіўшы ўсяго
якую(небудзь) капу, Васіль а..чувае сябе зняможаным. Настолькі
стамляецца, што нават есці (не хоча.
Паляжаўшым ў цяньку, трохі адпачыўшы, ён з(?) ядае свой
полудзень і паволі кіруе (да)дому. (Раз пораз Васіль чуе прарэз-
лівы крык жаўны, але цяпер голас дзіўнай птушкі (не робіць на
яго вялікага ўражання. А..спявалі птушкі сваю прывабную песню
ў Васілёвайм душы і больш яе (не узрушваюць (І. Навуменка).​


А 30. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце прыметы, характэрныядля гэтага стылю. Спішыце,

👇
Открыть все ответы
Ответ:
lancerevol12p0cjct
lancerevol12p0cjct
01.10.2022
Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
4,6(15 оценок)
Ответ:
dimannn8980
dimannn8980
01.10.2022
Хлопчык ведаў, што зайца так, як птушаня ў гняздзе, не накрыеш. тут ужо трэба маладзецтва, небывалае здарэнне, - каб ён, такі імклівы, няўлоўны, ды апынуўся ў тваіх руках. але аднойчы такі цуд адбыўся. а што не з зайцам, а з маленькім зайчыкам, дык цуд ад гэтага быў ані крышку не меншы. іх тады, цэлы вывадак зайчанят, не проста знайшлі ў канюшыне, а выкасілі. як жа добра, што не падрэзалі касою! вялікія, хто касіў, кінулі косы і пачалі лавіць зайчанят, што сыпанулі ва ўсе бакі. і смешна так, як завадныя, і не вельмі хутка. цяжка сказаць, як гэта ён сам, той хлопчык, не дагнаў ніводнага. можа, таму, што хацеў палавіць усіх адразу. а аднаго яму далі. рука дарослага трымала зайчаня за вушкі, толькі пальцамі. а шарачок па-немаўлячы пацешна дрыгаў заднімі лапкамі, нібы ад радасці, нібы з усмешкай. хлопчыку сказалі, што зайца няможна браць за спіну, а толькі за вушы, і малы чалавек, з вялікай асцярожнасцю і трывогай, узяў малога зайца так, як трэба браць, адчуў у пальцах і цёплыя лапінкі вушэй, і дрыганне ножак, а потым, ужо без парады дарослых, палажыў яго ў шапку і, нібы ў гняздзе, панёс трушком ды подбегам дахаты
4,6(45 оценок)
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ