Найпрыемнейшы у жыцци чалавека час- вясна маладосци, кали, раскрываючы кветку свайго розуму, её дае волю лятушкам песциць у сэрцы вяликия надзеи, не думаючы пра тое, што есць на свеце вихуры и страшныя буры.2) Галасы паступовп змоукали, бо наближауся вечар.3) Малюнки борзда зникали, змянялися новыми, и не было кали спыницца на их, бо поезд имчауся вельми шпарка.4)Лось пастаяу яшчэ, паварочау галавой то управа, то улева, апусциу раги, нибы хацеу каго бадануць, павярнууся и галопам падауся некуды у гору.5) Пасля абеду, адвёушы дачку да суседки, Насця пайшла на поле.
Цэнтральнай праблемай п'есы Аляксея Дударава "Кім" з'яўляецца выздараўленне дзяўчыны Юлі, над жыццём якой навіс дамоклаў меч зоны (відавочна, радыяцыйнай). Але выздараўленне (маральнае) патрэбна і яшчэ аднаму герою – крымінальнаму дзеячу Каралёву. Характары названых персанажаў увасабляюць фактычна сутнасць гуманізму і бесчалавечнасці: Юля, нягледзячы на абмежаванасць у матэрыяльных сродках, апякуецца яшчэ і трыма дзецьмі, а вельмі заможны Каралёў адчувае недахоп звычайнай дабрыні. Каб зразумець гэта, яму спатрэбілася перажыць шэраг супадзенняў, у якіх галоўную ролю сыграў падлетак Кім – магчыма, у нечым занадта ідэальны, але праўдзіва адкрыты і чалавечны. Супадзенні толькі знешне, сюжэтна падрыхтавалі глебу для шчаслівай развязкі, таму што галоўным чыннікам стала каханне, якое ўрэшце і паставіла на ногі Юлю. У сваёй п'есе драматург даводзіць, што любоў і чалавечнасць спараджаюць ланцужковую рэакцыю, якая спрыяе духоўнаму выздараўленню ўсяго грамадства.