1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў (прыкрыты ці непрыкрыты, адкрыты ці закрыты), націскны склад.
3. Тып націску (рухомы ці нерухомы).
4. Характарыстыка гукаў: - галосных: а) паводле ўдзелу губ, месца пад’ёму языка, ступені пад’ёму языка; б) з улікам графічнага абазначэння; - зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму тварэння, месца ўтварэння, цвёрдасці-мяккасці, працягласці (калі падоўжаны гук, адзначыць гэта); б) з улікам графічнага абазначэння.
5. Колькасць гукаў і літар.
У школе
1. Арфаграфічнае напісанне слова.
2. Колькасць складоў, месца націску (націскны склад).
3. Характарыстыка гукаў: галосны (якой літарай абазначаны), зычны (звонкі ці глухі, цвёрды, зацвярдзелы ці мяккі, свісцячы ці шыпячы; якой літарай абазначаны).
4. Колькасць гукаў і літар.
Узоры выканання фанетычнага разбору слова
Векавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя у сваей велічы. (Шам.)
У ВНУ
1. [стаjац'].
2. У слове два склады: [ста] — прыкрыты, адкрыты, . [jац'] — прыкрыты, закрыты, націскны.
Я хачу расказаць вам пра майго сябра. Яго завуць Ягор. Мы з Ягорам пазнаёміліся два гады таму ў летнім лагеры. У нас хутка выявілася мноства агульных інтарэсаў. Акрамя таго, аказалася, што мы з аднаго гораду, таму наша сяброўства не скончылася з заканчэннем лета. Ягор - мой аднагодак. Ён сярэдняга росту, хударлявага целаскладу. У яго нядрэнная пастава і даволі шырокія плечы. Твар у Ягора авальны, з высокім ілбом. Лоб затуляе чуб. Ягор лічыць, што ў яго вялікія вушы, таму гадуе валасы так, каб яны прыкрывалі вушы. Але мне здаецца, што вушы ў яго абсалютна нармальныя, а вось валасы не перашкаджала б пастрыгчы. Ягор не вельмі любіць ўкладваць валасы і пастаянна ходзіць кудлаты. Але беспарадак на яго галаве глядзіцца даволі міла. У майго сябра вялікія блакітныя вочы. Яму часта робяць з гэтай нагоды кампліменты. Ягор наогул не турбуецца аб сваім знешнім выглядзе. Ён можа выйсці з дому непрычэсаным. Апранае ён тое, што першае падгарнулася пад руку. Яго неахайнасць з лішкам кампенсуецца тым, што ён мілы, абаяльны і вясёлы. Калі людзі знаёмяцца з ім бліжэй, ім становіцца ўсё роўна, што на ім надзета і якая ў яго прычоска. Ёсць у гэтым хлопчыку нешта такое, што прымушае людзей цягнуцца да яго. Вось такі ён, мой сябар Ягор. Ёсць у яго і добрыя рысы, і дрэнныя. Але ён мой сябар, я люблю яго такім, які ён ёсць.
Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў (прыкрыты ці непрыкрыты, адкрыты ці закрыты), націскны склад.
3. Тып націску (рухомы ці нерухомы).
4. Характарыстыка гукаў:
- галосных: а) паводле ўдзелу губ, месца пад’ёму языка, ступені пад’ёму языка; б) з улікам графічнага абазначэння;
- зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму тварэння, месца ўтварэння, цвёрдасці-мяккасці, працягласці (калі падоўжаны гук, адзначыць гэта); б) з улікам графічнага абазначэння.
5. Колькасць гукаў і літар.
У школе
1. Арфаграфічнае напісанне слова.
2. Колькасць складоў, месца націску (націскны склад).
3. Характарыстыка гукаў: галосны (якой літарай абазначаны), зычны (звонкі ці глухі, цвёрды, зацвярдзелы ці мяккі, свісцячы ці шыпячы; якой літарай абазначаны).
4. Колькасць гукаў і літар.
Узоры выканання фанетычнага разбору словаВекавыя дубы стаяць паважныя, спакойныя у сваей велічы. (Шам.)
У ВНУ
1. [стаjац'].
2. У слове два склады: [ста] — прыкрыты, адкрыты, . [jац'] — прыкрыты, закрыты, націскны.
3. Мае рухомы націск (параўн: стаІце і стОйце)
4. [с] — зычны, шумны, глухі, шчылінны, свісцячы, пярэднеязычны, зубны, цвёрды; абазначаны літарай с (эс).
[т] — зычны, шумны, глухі, змычны, пярэднеязычны, зубны, цвёрды; абазначаны літарай т (тэ).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму, абазначаны літарай а (а).
[j] — зычны, санорны, шчылінны, сярэднеязычны, мяккі (не мае адпаведнага цвёрдага); абазначаны разам з наступным [а] літарай я (я).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму; абазначаны разам з папярэднім [j] літарай я (я).
[ц'] — зычны, шумны, глухі змычна-шчылінны, свісцячы, пярэднеязычны, зубны, мяккі; абазначаны спалучэннем літар ц (цэ) і ь (мяккі знак).
5. У слове 6 гукаў і 6 літар.
У школе
1. Стаяць.
2. У слове два склады; націск падае на другі склад (стаЯць),
3. с — зычны, глухі, цвёрды, свісцячы; абазначаны літарай с (эс).
т — зычны, глухі, цвёрды; абазначаны літарай т (тэ).
а —галосны; абазначаны літарай а (а).
й — зычны, звонкі, мяккі; абазначаны разам з наступным гукам а літарай я (я).
а — галосны; абазначаны разам з папярэднім гукам й літарай я (я).
ц’ — зычны, глухі, мяккі; абазначаны спалучэннем літар ц (цэ) і ь (мяккі знак).
4. У слове 6 гукаў і 6 літар.
А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка, змрок гусцее. (К-с)
У ВНУ
1. [бл'іска].
2. У слове два склады: [бл'і] — прыкрыты, адкрыты, націскны, [ска] — прыкрыты, адкрыты.
3. Мае рухомы націск (параўн.: блІзка і бліжЭй).
4.[б] – зычны, шумны, звонкі, змычны, губна-губны, цвёрды; абазначаны літарай б (бэ),
[л'] — зычны, санорны, змычна-праходны, пярэднеязычны, зубны, мяккі; абазначаны літарай л (эл).
[і] — галосны, нелабіялізаваны, пярэдняга рада, верхняга пад’ёму; абазначаны літарай і (і).
[с] — зычны, шумны, глухі, шчылінны, свісцячы, пярэднеязычпы, зубны, цвёрды; абазначаны літарай з (зэ).
[к] — зычны, шумны, глухі, змычны, заднеязычны, цвёрды; абазначаны літарай к (ка).
[а] — галосны, нелабіялізаваны, сярэдняга рада, ніжняга пад’ёму; абазначаны літарай а (а).
5. У слове 5 гукаў і 5 літар.
У школе
1. Блізка.
2. У слове два склады; націск падае на першы склад (блІзка).
3. б – зычны, звонкі, цвёрды; абазначаны літарай б (бэ).
л’ – зычны, звонкі, мяккі; абазначаны літарай л (эл).
і — галосны; абазначаны ліарай і (і).
с — зычны, глухі, цвёрды, свісцячы; абазначаны літарай з (зэ).
к — зычны, глухі, цвёрды; абазначаны літарай к (ка).
а — галосны; абазначаны літарай а (а).
4. У слове 5 гукаў і 5 літар.