Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).
Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю.
"Пачынаецца ўсё с зюбві,
Нават самая простая ява."
Гаворыць пра тое, што з любві ўсё пачынаецца і ёй ўсё заканчваецца. Без любві не было б нічога. Наша жыццё пачынаецца з любві, нашы дзеянні пабудаваны на любві, з любві пачынаемся мы самі. Усё ў гэтым свеце пабудавана на любві. Аўтар закликае нас любіць не гледзячы ні на што. Заклікае ісці за сваімі каханымі хоць на край свету.:
"Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма."
Так сама аўтар гаворыць пра тое, што і агіда пачынаецца ,і здрада, і нянавісць. Калі ты любіш чалавека, але чалавек гэтага не цэніць-з'яўляецца агіда, ты пачынаешь ненавідзець гэтага чалавека...
"Пачынаецца ўсё зь любві —
Нават ненавісьць і агіда.."
Верш паказвае нам, што трэбы адносіцца да людзей так, як ты хочаш каб яны адносіліся да цябе.
Мне спадабаўся гэты верш, таму што ён жыццёвы, паказвае тое, што наш мір не цэніць ніякія пачуцці. Аўтар у гэтым вершы хоча каб яго пачулі, хоча зрабіць гэты мір трохі лепей. І я так сама хачу сказаць, што трэба любіць і быць любімым, бо без гэтакга мір страціць сваё жыццё.