М
Молодежь
К
Компьютеры-и-электроника
Д
Дом-и-сад
С
Стиль-и-уход-за-собой
П
Праздники-и-традиции
Т
Транспорт
П
Путешествия
С
Семейная-жизнь
Ф
Философия-и-религия
Б
Без категории
М
Мир-работы
Х
Хобби-и-рукоделие
И
Искусство-и-развлечения
В
Взаимоотношения
З
Здоровье
К
Кулинария-и-гостеприимство
Ф
Финансы-и-бизнес
П
Питомцы-и-животные
О
Образование
О
Образование-и-коммуникации
olqa252ru
olqa252ru
17.06.2021 14:08 •  Беларуская мова

Словы ў дужках пастаўце ў месным сколне. 1.аб сімвалах беларусі- (зубр і бусел) - спяваюць песні. 2. мой брат служыць на (флот). 3. у (лес) мы збіраем ягады і грыбы. 4. па невялікім (масточак) яны прайшлі праз ручай. 5. у (рукзак) хлопчыка было ўсё неабходнае для паходу. 6.аб (поспех) нашых спартсменаў напісалі ў газеце.

👇
Ответ:
fvrvdv
fvrvdv
17.06.2021
1. Аб сімвалах Беларусі - зубры и бусле - спяваюць песні. 
2. Мой брат служыць на флоце.
3. У лесе мы збіраем ягады і грыбы.
4. Па невялікім масточку яны прайшлі праз ручай. 
5. У рукзаку хлопчыка было ўсё неабходнае для паходу. 
6. Аб поспеху нашых спартсменаў напісалі ў газеце.
4,4(41 оценок)
Открыть все ответы
Ответ:
Илья2519
Илья2519
17.06.2021
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
4,5(31 оценок)
Ответ:
alekseevvv
alekseevvv
17.06.2021

Кожны з нас бесперапынна звязаны з тым месцам, дзе нарадзіўся і вырас. І дзе б ён не знаходзіўся яго заўсёды будзе прыцягваць да роднага месцы. У кожнага чалавека ёсць дзве радзімы: маленькая і вялікая. Малая - гэта вёска ці горад, вуліца, дом, дзе ты нарадзіўся. А вялікая - гэта краіна, дзяржава, грамадзянінам якой ты з'яўляешся. Трэба любіць і абараняць сваю радзіму. Я люблю сваю краіну, свой горад і бабулін дом у вёсцы. Бо ў вёсцы прайшло ўсё маё дзяцінства. Вилино - мая родная вёска. Калі я была яшчэ маленькай, я часта хварэла з-за гэтага не хадзіла

у дзіцячы садок, а мама з татам пастаянна былі на працы.

Таму мяне адвозілі да бабулі ў вёску, там я праводзіла вельмі шмат часу. Улетку мы з бабуляй заўсёды садзіліся на ровары і ехалі да мора. На пляжы я бывала кожны дзень. Любіла плаваць і загараць на сонейку. Я ўвесь час бегала басанож, залівалася вадой. Мне падабаўся бабулін дом, ён быў невялікі і вельмі ўтульным. У бабулі па гаспадарцы былі куры, свінкі і козачка. Я вельмі любіла піць казінае малако, бо яно карыснае. Мне ніколі не было сумна ў вёсцы. Бо там у мяне былі сябры, мы ўвесь час будавалі халабуды, гулялі ў розныя гульні. Калі прыходзіў час вяртацца ў горад, мне заўсёды было сумна расставацца з бабуляй і з роднай вёскай. Таму я заўсёды была ў прадчуванні, калі зноў змагу прыехаць сюды і ўбачыць бабушку.С кожным годам мая вёска ўсё больш і больш зменьваецца, расце і добраўпарадкоўваецца. Ёсць прасторная плошча, утульны сквер і парк дзе растуць цудоўныя дрэвы і пярэстыя пахучыя клумбы. Уздоўж тратуарнай дарожкі растуць магутныя, гордыя таполі. Тут няма вялікіх крам, няма салідных офісаў. Ціхія панадворкі дораць заспакаенне і радасць. Дома, пабудаваны прыкладна ў 60-я гады, высяцца ва ўсе свае пяць паверхаў. У вёсачцы заўсёды захоўваецца чысціня. Пару кіламетраў і можна ўбачыць мора. Атрымаць асалоду ад марскім свежым паветрам. Назіраць за парылымі чайкамі ў небе. Вясной, зімой і восенню тут ціха і глуха асабліва ў зімовы перыяд. Аднак улетку сюды прыязджаюць немалая колькасць турыстаў з розных гарадоў і краін, каб атрымаць асалоду ад прыгажосцю пейзажаў і выкупацца ў Чорным моры. Я вельмі люблю сваю вёсачку не толькі за прыгожыя пейзажы, але і за час баўлення там. Мая родная вёска выгадавала мяне, бо тут я пакінула мноства радасных успамінаў. Хоць я цяпер ужо не дзіця і бабулі няма ў жывых, я ўсё роўна працягваю ездзіць у сваю родную вёску.

Объяснение:

4,8(46 оценок)
Это интересно:
Новые ответы от MOGZ: Беларуская мова
logo
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси Mozg
Открыть лучший ответ